У Расіі канфіскавалі партыю беларускіх стабілізатараў і адправілі на фронт
Калужская мытня канфіскавала партыю аўтаматычных стабілізатараў напружання і перадала для патрэб так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыі», як у Расіі называюць вайну з Украінай, паведамляе «Еўрарадыё».
Груз накіроўваўся з Кітая ў Беларусь. На мытні заяўляюць, што канфіскавалі яго за няправільна аформленыя дакументы.
Агульная вага стабілізатараў складае больш за 24 тоны, кошт — больш за 18 мільёнаў расійскіх рублёў (225 тысяч даляраў).
«Суд прызнаў абсталяванне ўласнасцю дзяржавы, а супрацоўнікі мытні арганізавалі перадачу для дапамогі нашым салдатам», — заяўляюць у Калужскай мытні.
Каментары