Украіна і ЗША цесна ўзаемадзейнічаюць, у Кіева няма сакрэтаў ад Вашынгтона па планаваным наступе, які павінен неўзабаве пачацца. Пра гэта заявіў украінскі прэм'ер Дзяніс Шмыгаль падчас прэс-канферэнцыі ў пасольстве Украіны ў Вашынгтоне
«Мы ўпэўненыя, што контрнаступленне адбудзецца ўжо найбліжэйшым часам. Злучаныя Штаты абсалютна нас падтрымліваюць», — адзначыў Шмыгаль.
Паводле яго слоў, «нішто не паўплывае і не зменіць планы на контрнаступ», мэтай украінскай арміі застаецца дасягненне межаў 1991 года.
Шмыгаль таксама распавёў, што за час візіту ў ЗША абмеркаваў «шмат важных стратэгічных пытанняў» з амерыканскім міністрам абароны Лойдам Осцінам і іншымі чыноўнікамі.
Кіраўнік Пентагона: Украіна мае добрыя шанцы на паспяховае контрнаступленне
Наўрад ці «ў стылі НАТА». Заходнія эксперты апісалі магчымы сцэнар будучага контрнаступлення Украіны
Аляксей Данілаў пракаментаваў інфармацыю пра магчымыя напрамкі контрнаступу і яго тэрміны
Каментары