Аксілія Мнангагва прыязджала ў Беларусь з двума сынамі-блізнюкамі
Жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва прыязджала ў Беларусь са сваімі сынамі Колінзам і Шонам. Зімбабвійскія журналісты пазналі іх на фота, заўважыў reform.by.
Фота было зроблена на сустрэчы кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Алейніка і Аксіліі Мнангагва 5 красавіка 2023 года. Там таксама прысутнічалі скандальна вядомы бізнэсовец Аляксандр Зінгман і сыны Мнангагва.
Аксілія — трэцяя жонка Эмерсана Мнангагва. У пары трое дзяцей: старэйшы сын Эмерсан-малодшы і блізняты Шон (Sean Mnangagwa) і Колінз (Collins Mnangagwa).
Колінз Мнангагва вучыўся ў Кітаі, а затым заснаваў кампанію па здабычы золата ZimCN Investments сумесна з кітайскім партнёрам. Мясцовыя СМІ абвінавачвалі сына прэзідэнта ў запалохванні суддзяў і кантрабандзе золата.
Раней тэлеграм-канал «МатолькаПамагі» паведамляў, што сям'я прэзідэнта Зімбабвэ прыляцела ў Мінск на Gulfstream G550 з рэгістрацыйным нумарам TC-ALG.
Першая лэдзі Зімбабвэ — Лукашэнку: Вы не толькі бацька, вы — маці
Аксілія Мнангагва ў Мінску гаварыла словамі Наталлі Качанавай
Каментары