Жонка зімбабвійскага лідара Аксілія Мнангагва сёння працягнула свае візіты па медыцынскіх установах Беларусі. Сёння ў яе праграме было РУП «Медпрэпараты». І мяркуючы па цытаванню яе слоў афіцыйнымі крыніцамі, у гэтай жанчыны настолькі поўнае паразуменне з беларускім афіцыёзам, што рыторыку не адрозніш нават у дэталях.
Пра санкцыі Аксілія Мнангагва выказалася, напрыклад, так, што калі б не было падпісана, каму гэтая цытата належыць, то яе можна было б укласці і ў вусны, напрыклад, Наталлі Качанавай:
«Нам трэба аб'яднацца, каб змагацца з санкцыямі», — адзначыла жонка прэзідэнта Зімбабвэ. Яна лічыць, што
«ў санкцыях ёсць і шмат добрага, яны прымушаюць нас выходзіць з зоны камфорту і шукаць рашэнні. Не трэба хаваць галаву ў пясок і казаць, што ўсё дрэнна, апускаць рукі. Санкцыі паказваюць, што мы можам многае. Паглядзіце хаця б на тое, што ёсць у вас. Дзякуючы ідэям і задачам вашага прэзідэнта, у вас цяпер медыцына і фармацыя сусветнага ўзроўню».
Чытайце таксама:
Каментары