Вайна99

Беларускага дырыжора Адэскай оперы звольнілі за групавое фота з мужам Нятрэбкі

8 красавіка ў Нацыянальнай оперы горада Баку ігралі «Багему» Джакома Пучыні. Дырыжыраваць запрасілі галоўнага дырыжора Адэскай оперы, грамадзяніна Беларусі Вячаслава Чарнуху-Воліча, які мае даўняе супрацоўніцтва з Азербайджанам і неаднаразова выступаў там па запрашэнні дырэкцыі мясцовай оперы. Пасля здарэння былі апублікаваны фота і відэа, на якіх адэскі дырыжор пазіруе побач з новым кіраўніком Бакінскай оперы — тэнарам Юсіфам Эйвазавым і мужам опернай спявачкі Ганны Нятрэбка, якая знаходзіцца пад санкцыямі ва Украіне. Урэшце гэта фота вылезла беларусу бокам, піша «Украінская праўда».

Галоўны дырыжор Адэскай оперы Вячаслаў Чарнуха-Воліч (на фота — справа) пасля «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афак Абасавай

7 красавіка Юсіф Эйвазаў узначаліў оперу Баку, і выкананне «Багемы» фактычна стала «прывітаннем» новага кіраўніка на пасадзе. Сумесныя фота галоўнага дырыжора Адэскай оперы і Юсіфа Эйвазава (не ўдвох, а ў цэлай групе) выклікалі абурэнне ўкраінскай культурнай супольнасці. Нягледзячы нават на тое, што

галоўны дырыжор Адэскай оперы і кіраўніцтва тэатра ў каментары «Украінскай праўдзе» заявілі, што адбылося непаразуменне, так як Вячаслаў Чарнуха-Воліч не ведаў загадзя, што Юсіф Эйвазаў узначаліць Азербайджанскі акадэмічны тэатр оперы і балета. Запрашала яго на гэтую пастаноўку ранейшае кіраўніцтва тэатра.

Пост артысткі Афак Абасавай пасля выканання «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афаг Абасавай

Найперш «Украінская праўда» звязалася з кіраўніцай Адэскай нацыянальнай оперы Надзеяй Бабіч, якая паведаміла, што не ведала загадзя аб неадназначнай сітуацыі, а аб прызначэнні Юсіфа Эйвазава прачытала ў навінах.

«Вячаслаў Чарнуха-Воліч паехаў не на запрашэнне Эйвазава, якога прызначылі ўсяго за дзень да выступу. Наколькі я ведаю, нашага дырыжора запрашаў папярэдні кіраўнік. Ён ужо быў заяўлены ў выступе. Так што гэта не ўзаемазвязаныя факты», — кажа Надзея Бабіч.

Таксама дырэктарка оперы заявіла, што тэатр не будзе падтрымліваць супрацоўніцтва з Бакінскай операй цяпер, калі яе кіраўніком стаў Юсіф Эйвазаў. Акрамя таго, Бабіч дадала, што не падтрымлівае ўдзел у падзеі дырыжора Вячаслава Чарнухі-Воліча.

«Ён вернецца — будзем мець размовы. Такіх падзей не павінна быць, звязаных з нашым тэатрам. Пазіцыя тэатра такая: лічу, што мы павінны перапыніць гэтыя сувязі з операй у Баку пасля прызначэння Юсіфа Эйвазава. Увогуле катэгарычна не», — заявіла Надзея Бабіч.

З Вячаславам Чарнухам-Волічам выданне пагутарыла ў тэлеграме, бо ён па-ранейшаму знаходзіўся за мяжой. Дырыжор гаварыў на беларускай мове. Ён патлумачыў сваю пазіцыю так, што ўжо не мог адмовіцца ад папярэдняй дамоўленасці з былым кіраўніцтвам тэатра і не меў такой інфармацыі, што новы кіраўнік Бакінскай оперы Юсіф Эйвазаў падтрымлівае вайну ва Украіне.

«Калі гаворка ідзе пра жонку Юсіфа Эйвазава, то ў нас сын за бацьку і муж за жонку не адказвае. Ёсць прэзумпцыя. Я не бачыў публічных заяў новага кіраўніка Бакінскай оперы аб яго падтрымцы вайны ва Украіне. Затое ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ён напісаў у сацсетках, што асуджае любую вайну і мае ва Украіне многіх сяброў», — заявіў Вячаслаў Чарнуха-Воліч.

Галоўны дырыжор Адэскай оперы Вячаслаў Чарнуха-Воліч (на фота — трэці злева) і новы кіраўнік Бакінскай оперы Юсіф Эйвазаў (чацвёрты злева) пасля «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афак Абасавай

Адносна супрацоўніцтва з Бакінскай операй, то дырыжор заявіў, што свядома адмаўляўся ўдзельнічаць у падзеях, дзе гралі музыку рускіх кампазітараў.

«З Бакінскім тэатрам я супрацоўнічаю больш за 10 гадоў. Было вельмі важна супрацоўнічаць, калі пачалася вайна і калі былы дырэктар тэатра прапаноўваў падтрымліваць Украіну. Год таму зрабілі выступ нашага барытона Багдана Панчанкі — у мяне былі «Кармэн» і «Багема».

Гэты ж дырэктар запрасіў мяне на «Багему», якую гралі 8 красавіка. Я яму тады сказаў, што не буду граць рускі рэпертуар і супрацоўнічаць з расійскімі артыстамі — ён усё ўлічыў. З першага дня вайны я заставаўся ва Украіне і працаваў, каб пра Украіну ведалі, на нашу перамогу», — расказаў Вячаслаў Чарнуха-Воліч.

Галоўны дырыжор Адэскай оперы Вячаслаў Чарнуха-Воліч і новы кіраўнік Бакінскай оперы Юсіф Эйвазаў побач з артысткай оперы Афак Абасавай пасля «Багемы» ў Баку. Фота: фэйсбук-старонка Афак Абасавай

Дырыжор заявіў, што аб прызначэнні новага кіраўніка даведаўся ўжо ў Баку. «Калі прыляцеў у Баку — паведамілі, што ўчора дырэктар пакінуў тэатр, і новы дырэктар з'явіўся ў той дзень, на які быў прызначаны спектакль.

Са спадаром Эйвазавым асабіста я не знаёмы, убачыліся, калі ён выйшаў на сцэну. Ніякіх стасункаў з ім не маю», — заявіў галоўны дырыжор Адэскай оперы.

Акрамя таго, Вячаслаў Чарнуха-Воліч адзначыў, што

з пачатку поўнамаштабнай вайны правёў шэраг канцэртаў па ўсім свеце, каб прыцягнуць увагу да вайны ва Украіне. І папрасіў дадаць, што быў вымушаны пакінуць Беларусь у 2020 годзе і быў звольнены з пасады галоўнага дырыжора беларускай оперы праз адкрыты супраціў рэжыму Лукашэнкі.

Галоўны рэжысёр Адэскай оперы Аксана Тараненка ў каментары «Украінскай праўдзе» падкрэсліла, што даўно не мела зносін з галоўным дырыжорам, аднак сумесныя фота з Юсіфам Эйвазавым — гэта рэпутацыйная рызыка для Адэскай оперы.

«Зразумела, што дамоўленасць была са старым дырэктарам — яшчэ да таго, як Эйвазаў стаў на пасаду. Але сумесныя фота і відэа падстаўляюць Оперу і яе кіраўніцтва. Калі Вячаслаў Чарнуха-Воліч сумленна выйграў конкурс — усё было тады нармальна, сумленна працаваў. Што з ім цяпер адбываецца — не ведаю.

Магчыма, ён проста не звязвае сваю будучыню з Украінай, бо ён усё ж не ўкраінец. Творчаму чалавеку заўсёды хочацца быць інтэграваным у нейкую прастору. Мы зараз спрабуем быць інтэграванымі ў еўрапейскую», — заявіла Аксана Тараненка.

Таксама пра выступ дырыжора ў Баку выказаўся старшыня прафсаюза Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Віталь Сіваглаз. Адносна фотаздымкаў галоўнага дырыжора ў Бакінскай оперы Віталь Сіваглаз лічыць, што гэта недапушчальна, улічваючы статус дырыжора і тэатра.

«Я таксама быў здзіўлены, калі ўбачыў гэтыя фатаграфіі. Нядаўна быў прызначаны дырэктарам, але калі б я даведаўся, то адмяніў бы гэты выступ. Цяпер гэта недапушчальна, калі наша краіна ў стане вайны з Расіяй. Тым больш гэта галоўны дырыжор Нацыянальнага тэатра.

Зараз калабарацыі не павінна быць ні ў якім разе, але да таго ж — мы першыя тэатры краіны, якіх не так шмат. І павінны кіравацца законамі, быць на варце гэтых падзей, паказваць прыклад — не дапускаць такіх сітуацый», — сказаў Сіваглаз.

Таксама ён нагадаў, што папярэдні галоўны дырыжор Аляксандр Самаілэ, які быў грамадзянінам Малдовы, пакінуў тэатр менавіта праз тое, што абраў не Украіну, а Маскву.

Скончылася гэта ўсё тым тым, што Вячаслава Чарнуху-Воліча з Адэскага тэатра звольнілі. Пра гэта паведаміла дырэктарка тэатра Надзея Бабіч. На сайце Адэскай оперы ўжо прыбралі інфармацыю аб звольненым галоўным дырыжору і выдалілі старонку, прысвечаную Чарнуху.

У Адэсе афішы Адэскай оперы са спектаклямі, у якіх павінен быў удзельнічаць былы галоўны дырыжор, здымаюць. «Мы асабіста ўсё здымаем — ён цяпер не галоўны дырыжор і наогул не дырыжор нашага тэатра», — пракаментавала Бабіч.

Каментары9

  • Gorliwy Litwin
    13.04.2023
    Гэта ўжо шэльмаванне. Можна толькі паспачуваць. Вайна гэта заўжды каласальны выкід несправядлівасці і не толькі на фронце
  • ром
    13.04.2023
    Кали- никали пачынаешь успаминать Медведева))
  • Дурні
    13.04.2023
    Такімі дурнымі рашэннямі Украіна сабе толькі шкодзіць. Бо пашырае фронду супраць сябе ў Еўропе. Бо дае ежу варожай прапагандзе. Бо абуджае рознага кшталту карысных ідыётаў. Чаму ў Кіеве гэтага не разумеюць? Не кажыце толькі пра "эмоцыі вайны", ракеты і смерці. Калі просяць Брусэль не накладаць санкцыі на луку альбо здымаць санкцыі з абрамовіча -- ракеты не перашкаджаюць. З такім грэблівым стаўленнем да лёсаў канкрэтных людзей, баюся, не будзе Украіны ў ЕС. Дый карупцыя ўсцяж квітнее, апошнім часам кейс за кейсам вылазіць. Тут таксама ракеты не перашкаджаюць набіваць кішэні. Вельмі сумна ад гэтага.

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →