Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод выставіў на продаж бетонную штучную ўзлётна-пасадачную паласу закінутага вайсковага аэрадрома стратэгічнай авіяцыі ў Быхаве. Аб'ява з'явілася на сайце «Белрэалізацыі».
Бетонная паласа плошчай 483187 кв. м знаходзіцца ў Быхаве Магілёўскай вобласці. Там размяшчаўся адзін з найстарэйшых у гісторыі авіяцыі аэрадром. У савецкі час там базавалася авіягрупа стратэгічнай авіяцыі, якая ўваходзіла ў склад ВПС Балтыйскага флоту.
Першыя таргі прызначаныя антыкрызісным кіраўніком на 2 траўня, і стартавы кошт складае 15 600 000 беларускіх рублёў без ПДВ (каля 5,3 млн даляраў). Маёмасць прадаецца па фактычным стане на дату продажу, рэкамендуецца папярэдні агляд да набыцця.
Па ўмовах конкурсу пакупнік павінен не менш за адзін год выкарыстоўваць аб'ект паводле мэтавага прызначэння (вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі).
Каментары