Грамадства11

БДІПЧ: На выбары нас сапраўды запрашалі, але позна

У Міністэрстве замежных спраў паведамілі, што за выбарамі 26 студзеня будуць назіраць 456 замежных назіральнікаў з 49 краін. У тым ліку запрашэнне было накіравана і Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ. БДІПЧ пацвердзіла, што іх сапраўды запрашалі, але не тады, калі гэта было трэба.

Фота ілюстрацыйнае

У арганізацыі заявілі, што ўлады Беларусі накіравалі запрашэнне з прапановай назіраць за выбарамі 26 студзеня са спазненнем.

«Беларусь абвясціла дату прэзідэнцкіх выбараў некалькі месяцаў таму, і ўлады добра разумеюць, што БДІПЧ мае патрэбу ў своечасовым запрашэнні для назірання за ўсімі ключавымі аспектамі выбараў, уключаючы падрыхтоўку да дня выбараў», — паведаміла «Радыё Свабода» Каця Андруш, прэс— сакратарка Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека.

Такім чынам, паводле яе, сітуацыя застаецца такой, як была вызначаная ў супольнай заяве БДІПЧ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ ад 9 студзеня. У ёй арганізацыі выказалі «глыбокае шкадаванне» праз рашэнне ўладаў Беларусі не запрашаць дзяржавы — удзельніцы АБСЕ назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў краіне 26 студзеня. Гэта, як адзначалася ў заяве, «перашкаджае бесстаронняй і незалежнай ацэнцы выбарчага працэсу».

«Нягледзячы на тое, што БДІПЧ не можа назіраць за гэтымі выбарамі праз адсутнасць своечасовага запрашэння, мы працягваем уважліва сачыць за падзеямі ў Беларусі з усіх пунктаў гледжання, ахопленых нашым мандатам», — падкрэсліла Каця Андруш.

Таксама на заяву МЗС адрэагаваў Офіс Святланы Ціханоўскай, які заклікаў БДІПЧ адхіліць запрашэнне: 

«Мы настойліва заклікаем АБСЕ/БДІПЧ не прымаць гэтае запозненае і абмежаванае запрашэнне назіраць за галасаваннем на так званых прэзідэнцкіх выбарах 26 студзеня.

У 1994 годзе ўсе дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ далі БДІПЧ мандат на правядзенне доўгатэрміновага назірання за выбарамі, прызнаючы, што выбары — гэта не аднадзённая падзея. Як ужо заяўляла БДІПЧ, ненакіраванне своечасовага запрашэння на неабмежаваны тэрмін назіраць за так званымі выбарамі 26 студзеня з'яўляецца парушэннем абавязацельстваў Беларусі ў рамках АБСЕ.

Калі падобнае запозненае, абмежаванае па тэрмінах і якое не з'яўляецца сапраўдным запрашэнне назіраць за галасаваннем будзе прынятае, гэта створыць небяспечны прэцэдэнт для ўсяго рэгіёна АБСЕ».

Каментары1

  • Барадзед
    17.01.2025
    Все правильно сказали в офисе Тихановской.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць