Пратасевіч пракаментаваў магчымую экстрадыцыю ў Расію Сафіі Сапегі
«Мы нічога не абмяркоўвалі з гэтай нагоды», — сказаў блогер.
Падчас судовага пасяджэння Раман Пратасевіч пракаментаваў дзяржСМІ магчымую экстрадыцыю Сафіі Сапегі ў Расію.
«Гэта асабістая справа Сафіі і яе сям'і, калі яна так хоча адбываць пакаранне ў Расіі. Мы з ёй ужо даўно не мелі кантакту і нічога не абмяркоўвалі з гэтай нагоды», — адзначыў Раман Пратасевіч, прыводзіць яго словы «Мінская праўда».
Па справе таксама зменена абвінавачанне Сцяпану Пуцілу (яго і Яна Рудзіка судзяць разам з Пратасевічам завочна).
Першапачаткова фігурантам справы было выстаўлена абвінавачанне па больш чым 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх у тым ліку фігуруе змова з мэтай захопу ўлады.
З пераліку абвінавачання, агучанага ў самым пачатку працэсу, цяпер Пуцілу не выстаўлены ч. 2 арт. 342 і ч. 3 арт. 293, а таксама канкрэтызавана апісанне яго злачыннай дзейнасці. Гэта значыць, у эпізодах, якія тычацца арганізацыі беспарадкаў і дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у новым абвінавачанні ўжо не ўказваецца, што абвінавачваны ажыццяўляў навучанне і матэрыяльнае забеспячэнне асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях.
У працэсе абвешчаны перапынак да 13 красавіка.
Пракуратура налічыла 30 мільёнаў рублёў шкоды ад дзейнасці Nexta
Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку інкрымінуецца не менш за 1586 злачынстваў
Каментары