Свет77

Папа Францішак прапанаваў двухтыднёвае велікоднае перамір'е

Папа Рымскі Францішак прапанаваў усталяваць двухтыднёвае перамір'е ў зоне ваенных дзеянняў ва Украіне з 9 красавіка на час святкавання Вялікадня і велікодных тыдняў каталікамі, пратэстантамі і праваслаўнымі.

Пра гэта паведаміў у пятніцу ТАСС старшыня Сусветнага саюза старавераў Леанід Севасцьянаў са спасылкай на асабістую размову з пантыфікам.

«Наступны тыдзень — гэта тыдзень Вялікадня каталіцкі, а потым — тыдзень Вялікадня праваслаўнага. І толькі што Папа мне паведаміў, што ён у гонар гэтага прапануе, каб у зоне спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне спыніліся ўсе баявыя дзеянні на два тыдні — на каталіцкі і праваслаўны велікодныя тыдні. Гэта значыць, каб з гэтай нядзелі і на працягу двух тыдняў наогул не было б ніякіх наступаў, каб усе спынілі адзін у аднаго страляць і было абвешчанае перамір'е», — сказаў Севасцьянаў.

Лідар старавераў адзначыў, што для пантыфіка гэтая тэма вельмі важная і ён папрасіў ад яго асобы абвясціць пра гэта. «Калі ласка, паведамі гэта ўсім», — прывёў Севасцьянаў словы папы Францішка.

Папа Францішак паедзе ў Кіеў толькі тады, калі яго запросяць і ў Маскву

Каментары7

  • умка
    07.04.2023
    поздно папа
    слишком поздно
  • Толькі так
    07.04.2023
    Усе вернікі каталіцкія і праваслаўныя мусяць маліцца аб тым каб Бог спыніў пуціна. Калі ўсе будуць маліцца, я веру ён нас пачуе і папа мусіць маліцца аб гэтым, менавіта аб тым каб усявышні спыніў Расею і пуціна.
  • Параска
    07.04.2023
    Папа прапуцiнскi

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →