Здарэнні44

Дзвіна ставіць рэкорды, у Полацку яна ўжо перасягнула крытычную адзнаку

На раніцу 4 красавіка гідролагі зафіксавалі ў Полацку ўзровень вады, роўны 1107 см. Гэта ўжо больш чым на паўметра вышэй за небяспечную адзнаку ў 1050 см, пасля дасягнення якой пачынаюцца падтапленні, піша полацкае выданне gorod214.by.

Людзі старэйшага ўзросту расказваюць, што раней на Дзвіне лёд замярзаў да метра таўшчынёй, а падчас паводкі крыгаход зразаў усе кусты на берагавой лініі. Выкінутыя на бераг крыгі, па ўспамінах жыхароў, рака абавязкова забірала: вярталася за імі падчас паўторнага ўздыму вады, калі вызваляліся ад лёду азёры.

А цалкам з берагоў, як кажуць старажылы, Дзвіна выходзіла толькі адзін раз. Гэта пацвярджаюць і гідраметэаралагічныя назіранні. Максімальны ўздым вады па гідрапосце Полацк быў зафіксаваны ў 1956 годзе на ўзроўні 1318 см.

Што да гэтага года, то пік паводкі, як растлумачыла кіраўніца групы гідралогіі ГС «Полацк» Таццяна Вашчанка, яшчэ не наступіў, вада працягвае прыбываць. Інтэнсіўнасць пад'ёму ніжэйшая падчас пахаладання і вышэйшая ў дні пацяплення, выпадзення ападкаў. Калі б частка снегу не растала пры анамальным павышэнні тэмпературы паветра ў студзені, сёння разліў ракі быў бы яшчэ больш маштабным.

У Віцебску між тым за апошнія суткі вада прыбыла на 22 см, а яшчэ вышэй па цячэнні — на 40 см.

Каментары4

  • Litvin
    05.04.2023
    Ціп-топ, ты маў наувазе на Дзьвіне?
  • Жвір
    05.04.2023
    Litvin, Добра ў Балтыйскае мора вады дадасца ! І ўсе турбіны гідраэлектрастанцый на Даўгаве, Дзьвіне, Эрыдане, Дуне, Дзюне, Дзіне, Вíне, Танаіру, Туруну, Родане, Рубону, Западнй Дзвіне, ...круцяцца, аж гудуць ! :)
  • Максим Дизайнер
    05.04.2023
    Какая красотища. Надо хату в Полоцке прикупить, если эти дурачки и дальше будут нам свои аусвайсы по 200 евро втюхивать через местных барыг.

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?7

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Усе навіны →
Усе навіны

Залужны: Адзіным выхадам у вайне можа стаць павелічэнне колькасці чалавечых рэсурсаў2

Два гады ў лагеры ўцекачоў. Вольга Нікалайчык нарэшце атрымала прытулак у Бельгіі15

«Люстэрка» пракаментавала сітуацыю з відэа родных калег партала2

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET24

Забарону рухавікоў унутранага згарання ў ЕС назвалі незаконнай2

З чацвярга на стадыёне «Дынама» зноў пачнуць паказваць кіно пад адкрытым небам

Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»21

У Беларусі прадаюць Mercedes-Benz W124 за 12 000 даляраў. Чаму 32-гадовае аўто такое дарагое?3

Былая палітзняволеная: Мая сям'я патраціла за два гады $10 тысяч на адвакатаў і перадачы для мяне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?7

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Галоўнае
Усе навіны →