Дар'і Трэпавай выстаўленае афіцыйнае абвінавачванне ў тэракце, учыненым арганізаванай групай, а таксама незаконным нашэнні выбуховых прылад, паведамляюць расійскія СМІ.
Галоўнае следчае ўпраўленне СК Расіі выставіла абвінавачванне пецярбуржанцы Дар'і Трэпавай па артыкулах аб здзяйсненні тэракта, які пацягнуў смерць чалавека, а таксама аб незаконным нашэнні выбуховых рэчываў.
Па абодвух артыкулах ёй ставяць у віну ўчыненне злачынства ў складзе арганізаванай групы.
«Паводле звестак следства, 2 красавіка 2023 года Трэпава, выконваючы ўказанні асоб, якія дзейнічалі з тэрыторыі Украіны, прынесла ў кавярню ў цэнтры Санкт-Пецярбурга статуэтку, начыненую выбухоўкай, і перадала яе вайсковаму карэспандэнту Максіму Фаміну, вядомаму пад псеўданімам Уладлен Татарскі», — паведамляе СК.
У выніку выбуху загінуў Татарскі, а таксама раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі больш за 30 чалавек, піша СК.
Следства просіць суд адправіць Трэпаву пад варту.
Каментары