КДБ прыгразіў фігурантам крымінальнай справы па дыверсіі ў Мачулішчах смяротным пакараннем
Заяву КДБ распаўсюдзілі дзяржаўныя тэлеканалы. Паводле іх, усяго па справе праходзіць каля 30 чалавек.
«Усім фігурантам крымінальнай справы прад'яўленае абвінавачанне па частцы 3 артыкула 289 Крымінальнага кодэкса Беларусі (акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай). Максімальная санкцыя прадугледжвае пакаранне ажно да смяротнага пакарання», — паведамілі ў КДБ.
Каментары