Вайна1515

Мядзведзеў гатовы дайсці да межаў Польшчы, каб «знішчыць неанацызм дашчэнту»

Дзмітрый Мядзведзеў, намеснік кіраўніка Рады бяспекі Расіі, заявіў, што Расія не збіраецца спыняцца ў «вяртанні сваіх тэрыторый» і гатова «адсунуць межы пагроз як мага далей».

Фота: АР

«Год, як нашы вайскоўцы аднаўляюць парадак, мір і справядлівасць на нашай зямлі, абараняюць нашых людзей і знішчаюць карані неанацызму», — заявіў ён у сваім тэлеграм-канале.

«Мы вернем нашы тэрыторыі», — бравіруе Мядзведзеў.

А пасля Захад прымусяць да перамоў, піша ён. 

«Потым, хутчэй за ўсё, пачнецца не менш складаная пара. Месяцы і гады супрацьстаяння, якое знясільвае, істэрык і хамства з боку тых, хто будзе кіраваць агрызкам, што застанецца ад Украіны. Іх незайздросная доля».

Мядзедзеў піша, што нельга дапусціць, каб «бандэраўцы зноў справакавалі канфлікт».

«Таму так важна дасягнуць ўсіх мэтаў спецыяльнай ваеннай аперацыі (так прапаганда называе вайну. — НН). Адсунуць межы пагроз нашай краіне як мага далей, нават калі гэта будуць межы Польшчы. Знішчыць неанацызм дашчэнту. Каб не марнаваць потым час на адлоў рэшткаў бандэраўскіх банд па маларасійскіх лясах. Каб свет здабыў доўгачаканы спакой», — завяршае прамову Мядзведзеў.

Каментары15

  • Mafkees
    24.02.2023
    Медведев с утра уже уничтожил пару пузырей.
  • Правдоруб
    24.02.2023
    Дмитрий Анатольевич, закусывать надо!)...
  • Чытач
    24.02.2023
    Што там з імі парабілася ў той Расіі? Адкуль гэты імперыялізм агалцелы... Колькі знаёмых ў Расіі - адэкватныя, здаецца, людзі. Нейкае трызненне.

    Да гэтай пары ў шоку, што ёсць людзі, якія думаюць як і Мядзведзеў. Але з такім мысленнем сусветная вайна не за гарамі. Асабліва калі Кітай і Іран падтрымаюць Расію.

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →