Вайна4747

Onet: Ігнараванне беларускай апазіцыі — сумная праява страхаў Зяленскага

Учора з мітынгу ў Варшаве пасля прамовы Байдэна вёў трансляцыю найбольшы польскі партал Onet.pl. Журналісты бралі каментары ў прысутных і ў нейкі момант падышлі да дзяўчыны з бел-чырвона-белым сцягам. Яе словы выклікалі абмеркаванне ў студыі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP / Efrem Lukatsky

Адзначым, што журналіст назваў сцяг бела-чырвоным. Але дзяўчына яго паправіла і распавяла:

«Добрыя ўражанні, бо была ўзгаданая рэч, якая для мяне вельмі важная. Гэта згадка пра Беларусь, якая змагаецца за дэмакратыю і свабоду. Бо, хутчэй за ўсё, у хуткім часе беларускія войскі далучацца да расійскіх. У выніку дыскрымінацыя і прэсінг людзей, якія змагаюцца за вольнасць Беларусі, будуць яшчэ больш заўважныя. Таму я прышла сюды ў ролі «хадзячага сцяга» вольнай Беларусі. Каб нагадаць, што мы ўсе разам змагаемся за свабодную Украіну і за свабодную Беларусь».

І вось пасля гэтых слоў журналіст пачаў выбачацца, што не заўважыў яшчэ аднаго, белага колеру на сцягу. Каментар беларускі выклікаў у студыі абмеркаванне месца Беларусі ў пытанні вайны ва Украіне.

Каардынатар, каментатар і рэдактар сэрвісу Onet Politico Міхал Бранятоўскі, які прысутнічаў у студыі, на словы вядучага пра тое, што вялікі неспакой украінскага боку выклікае вялікая колькасць беларускіх вайсковых падраздзяленняў на беларуска-польскай мяжы, заўважыў:

«Не настолькі вялікая колькасць войскаў на мяжы і не настолькі гэты страх вялікі. Граніцу па поўнач ад Кіева вельмі цяжка перайсці з-за балот і разліву, выкліканага падрывам плаціны. Тым не менш Украіна баіцца, што нешта можна здарыцца з боку Беларусі. Сумная праява гэтай боязі заключаецца ў тым, што ўкраінскія ўлады не хочуць сустракацца з беларускай апазіцыяй.

Зяленскі з самага пачатку вайны нават не размаўляў з Ціханоўскай. Гэта не з-за таго, што ён яе не любіць ці жадае зла беларускай апазіцыі. Ён не хоча раздражняць Лукашэнку.

Такім чынам, гэта жорсткая палітыка. Да таго ж сам прэзідэнт Украіны не згадваў Беларусь, нягледзячы на тое, што гэтая краіна — вельмі важны гулец у рэгіёне.

Калі ён столькі разоў згадваў пра дэмакратыю і свабоду, то павінен успомніць беларусаў, якія пазбаўленыя ў значнай ступені і аднаго, і другога».

Адметна, што ў трансляцыях польскіх тэлеканалаў учора перад прамовай Байдэна перыядычна ўзгадвалася, што паслухаць яго сабраліся не толькі палякі, але і ўкраінцы, а таксама шмат беларусаў.

Чытаць яшчэ:

У трансляцыі большасці ўкраінскіх каналаў не згадалі слоў Байдэна пра Беларусь

«Свабодныя людзі ніколі не пагодзяцца жыць у цемры і несвабодзе». Пра што гаварыў Байдэн у Варшаве

Каментары47

  • Петро
    22.02.2023
    Што такое беларуская апазіцыя і чаму Зяленскі яе ігнараваць не можа?

    ПКК - беларускі народ а не апазіцыя

    Захраслі вы ўжо ў сваей апазіцыйнай ролі
  • Шуфляда
    22.02.2023
    Да какой страх... Это политика! Всё он правильно делает. Если есть возможность избегать проблем с выгодой для себя - следует этим пользоваться.
  • Лол
    22.02.2023
    Я бы прапанаваў спыніць гэтыя бясконцыя наезды на Ўкраіну і сканцэнтравацца на сабе. Беларуская апазіцыя, наколькі я разумею, дагэтуль не аформіла для сябе выразную  канцэпцыю новай Беларусі. Толькі-толькі прагучалі  словы Ціханоўскай пра беларускую мову. Гэтыя словы павінны былі гучаць два гады таму. Толькі-толькі Ціханоўская заявіла аб выхадзе з Саюзнай дзяржавы, а гэтыя словы павінны былі гучаць два гады таму. Толькі-толькі прагучалі словы аб выхадзе з АДКБ, а гэта трэба было казаць два гады таму. Можна працягваць бясконца. Разумееце ў чым справа, каньюктуршчыкаў ніхто не любіць, бо невядома чаго чакаць ад іх у будучыні. Таму давайце ўжо вызначайцеся нармальна. Першы крок зроблены, але трэба рабіць яшчэ сотню. Сотню заяваў па фундаментальных для Беларусі пытаннях. Нават калі гэтыя заявы не спадабаюцца саветызаванай частцы беларускага грамадства. Усе нашыя суседзі праз гэта прайшлі. Калі будзе пабудаваны падмурак, калі Захад і Ўкраіна ўбачаць цэласную карціну Новай Беларусі, то размова пасунецца не толькі на знешнім кірунку, але і на ўнутраным. І Пазняк руку вам працягне і полк Каліноўскага, і дыяспары, і ўсе на свеце. Вось і будзе аб'яднанне. Людзі гэтага ад вас чакаюць. Не толькі за мяжою, але і ў Беларусі. Народ хоча быць упэўненым, што будзе стварацца нармальная класічная еўрапейская дзяржава, што іх высілкі былі не дарэмныя. Ім не патрэбны чарговы эсперымент ад МГІМО ці Газпрома.

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →