«Узаемадзеянне», «Эшалон» і «Пошук». У Беларусі сёлета збіраюцца правесці тры вучэнні АДКБ
Пра намер правесці ў 2023 годзе на тэрыторыі Беларусі ажно тры вучэнні сіл АДКБ паведаміў сёння ў Мінску генеральны сакратар Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Імангалі Тасмагамбетаў.
13 лютага Тасмагамбетаў сустрэўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам, таксама ў яго запланаваныя сустрэчы з міністрам абароны Віктарам Хрэніным і дзяржаўным сакратаром Рады Бяспекі Аляксандрам Вальфовічам.
«Салідны шматфункцыянальны патэнцыял» вайскова-палітычнага блока дазваляе «рэагаваць на шырокі спектр сучасных нарастаючых выклікаў і пагроз», — адзначыў генсак АДКБ, назваўшы адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці арганізацыі «ўдасканаленне працы ў сферах процідзеяння тэрарызму і транснацыянальнай злачыннасці, незаконнага абароту наркотыкаў, незаконнай міграцыі, а таксама ў сферы інфармацыйнага забеспячэння».
У студзені вучэнні АДКБ адмовілася праводзіць на сваёй тэрыторыі Арменія.
Каментары