Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас выступу на ўкраінскім сняданку ў Давосе выказаў меркаванне, што ён не упэўнены, што Уладзімір Пуцін яшчэ жывы.
«Я не зусім разумею, з кім гаварыць і пра што. Я не ўпэўнены, што прэзідэнт Расіі, які часам з'яўляецца на храмакеі, што гэта ён і ёсць. Я не зусім разумею, што ён жывы, ці гэта ён прымае рашэнні, ці хто там прымае рашэнні. Што за кола асоб? У мяне няма такой інфармацыі.
Я не зусім разумею, як можна паабяцаць еўрапейскім лідарам адно, а на наступны дзень пачаць поўнамаштабнае ўварванне ў дзяржаву. Я проста не зусім разумею, з кім мы маем справу. Калі мы кажам «мірныя перамовы» — я не зусім разумею з кім.
Мы цяпер з вамі размаўляем — вы дакладна ведаеце, хто я, а я дакладна ведаю, хто вы. Ёсць сведкі нашага жыцця. І нават калі мы гаворым пра розныя рэчы, мы можам дасягнуць кансэнсусу.
Мне здаецца, што Расія павінна спачатку знайсці «кагосьці», а потым прапанаваць «нешта».
Зяленскі падкрэсліў, што Украіна рабіла ўсё, каб вызваліць свае тэрыторыі дыпламатыяй, а мірныя перамовы — гэта яшчэ не мір.
Каментары