У праекце новага ўказа прэзідэнта ёсць норма, якая дазволіць медыкам, што займаюць арэнднае жыллё, пасля 15 гадоў выкупляць яго. Пра гэта міністр здароўя Дзмітрый Піневіч заявіў на сустрэчы з медработнікамі Касцюковіцкай ЦРБ.
Ён расказаў, што пытанне арэнды жылля — праект указа — знаходзіцца ў Адміністрацыі Прэзідэнта. У праекце ёсць норма, якая дазволіць медыкам, што займаюць арэнднае жыллё, пасля 15 гадоў выкупляць яго.
Раней такую схему выкупу арэнднага жылля анансавалі для вайскоўцаў.
«Адслужыў патрэбную колькасць гадоў, дапусцім, 25 пастаноўленых гадоў, — дзяржава павінна загадзя сказаць: мы гэтаму чалавеку пасля 25 гадоў (калі ён сыходзіць са службы, звальняецца ў запас або па яшчэ нейкіх аб'ектыўных прычынах) бясплатна аддаём гэтую кватэру, жыллё ці ён 3% павінен выплаціць, або па астаткавым кошце? Думаю, што нам трэба ісці на гэта радыкальна», — казаў Лукашэнка.
Таксама Піневіч расказаў, якія навінкі чакаюцца ў гэтым годзе:
️— павялічваецца мэтавы набор,
— змяншацца платны набор,
— будзе зменена паслядыпломная падрыхтоўка,
— павялічваюцца даплаты за кваліфікацыйныя катэгорыі.
Таксама пачынаецца работа па сумяшчэнні прафесій. Напрыклад, тэрапеўты павінны валодаць функцыянальнай дыягностыкай, акушэры-гінеколагі — УГД.
-
«Грабуць цялежкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы
-
«Кацёл масай 300 кг гатовы ўзарвацца». У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?
-
У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?
Каментары