«Вызвалення і волі зычу ўсім нам» — Марына Золатава даслала на волю вестачку
Галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава разам з калегамі была затрыманая 18 мая 2021 года ў межах крымінальнай справы супраць найбуйнейшага беларускага незалежнага партала.
Марыну абвінавачваюць паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы) і арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). У студзені павінен пачацца разгляд крымінальнай справы.
Днямі Марына даслала паштоўку з віншаваннямі да святаў:
«А вызвалення і волі зычу ўсім нам. А таксама перамогі Дабра, Розуму і Справядлівасці. Я па-ранейшаму веру, што ўсё так і будзе. Спадзяюся, вы таксама».
Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марына Васільеўна Золатава
Каментары