За тапак «Стоп-таракан» на аўто затрымалі мінскага прадпрымальніка
Раней ён папулярызаваў нацыянальную культуру.
Мінчуку Івану Тышчанку 35 гадоў. Ён прадпрымальнік, валодае інтэрнэт-крамай. Мужчына адным з першых вырабіў гадзіннікі з Пагоняй, якія афіцыйна замовіў на заводзе «Луч». Тады ён казаў:
«Магчыма, у гэтым ёсць пэўная рызыка для мяне як для бізнэсоўца… Я лічу: баючыся ваўка, у лес не ісці. Людзі ў нас цікавяцца сваёй гісторыяй, і бізнэс павінен гэта падтрымліваць».
У відэа затрымання сілавікі спачатку паказваюць фота аўтамабіля мужчыны з прымацаваным да яго тапкам. Паведамляецца, што на тапку напісана «Стоп таракан». Магчыма, фота было зробленае не сілавікамі, а некім з суседзяў мужчыны — быццам нехта падышоў ззаду.
У відэа таксама прыведзенае фота, дзе Іван удзельнічае ў адным з нядзельных маршаў. Пасля паказваецца быццам бы сведчанне ўдзелу ў плане «Перамога» ў выглядзе адпраўленага ў бан тэлеграма бота (хоць незразумела, што гэта за бот, ці сапраўдны ён і ці не сілавікі самі яго туды адправілі).
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары