З Бураціі адправяць для дапамогі вайскоўцам ва Украіне юрты з шаманамі
З Бураціі ў Старабешаўскі раён Данецкай вобласці адправяць тры юрты, у якіх расійскія вайскоўцы змогуць прайсці шаманскі абрад і адпачыць. Галоўнай мэтай гэтай ініцыятывы называецца ўзняцце баявога духу салдат, іх падтрымка і лячэнне. Пра гэта паведамляе сайт «Сибирь. Реалии».
Старшыня «Гунскага фонду» (бураты лічаць гунаў сваімі продкамі) Алег Булутаў расказаў, што ў юртах шаманы будуць вяртаць салдатам душу, а кастаправы «папраўляць хрыбетнік».
Дзе менавіта паставяць такія юрты, невядома. Булутаў лічыць, што яны павінны быць як мага бліжэй да тэрыторыі, дзе вядуцца баявыя дзеянні, але ў той жа час знаходзіцца ў бяспечным месцы.
Паводле задумы арганізатараў, такая гуманітарная дапамога спатрэбіцца як тым, хто з'язджае на фронт, так і тым, хто ўжо знаходзіцца на лініі фронту. Сцвярджаецца, што такія юрты 16 стагоддзяў таму выкарыстоўвалі для ваенных паходаў.
Каментары