Грамадства44

Рада БНР заснавала медаль «Пагоні». Ім узнагародзяць беларусаў, загінулых падчас пратэстаў і ва Украіне

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра заснаванне новай узнагароды — медаля «Пагоні». Першымі беларусамі, адзначанымі гэтым медалём, стануць ахвяры лукашэнкаўскага рэжыму падчас пратэстаў 2020 года і тыя, хто загінуў ва Украіне падчас Рэвалюцыі годнасці і ў наступным змаганні з расійскай агрэсіяй.

Пра заснаванне новай узнагароды паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Паводле яе, медаль «Пагоні» вырашылі заснаваць да чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

«Хачу скарыстацца гэтай нагодаю, каб у гэты важны для кожнага беларуса дзень абвесціць пра заснаваньне новай узнагароды Рады Беларускай Народнай Рэспублікі: медаля «Пагоні». Гэтым медалём Рада БНР да складання сваіх паўнамоцтваў будзе адзначаць выбітныя заслугі перад Беларуссю і беларускім народам», — напісала Івонка Сурвіла.

Яна ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла і пра першае ўзнагароджанне медалём. Яго атрымае 21 беларус, на жаль, пасмяротна. 

Лаўрэатамі сталі ахвяры лукашэнкаўскага рэжыму, якія загінулі ў перыяд паслявыбарчых пратэстаў альбо ў зняволенні: Вітольд Ашурак, Раман Бандарэнка, Мікіта Крыўцоў, Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў, Канстанцін Шышмакоў.

Таксама медалём «Пагоні» ўзнагароджаны беларускія ваяры, якія загінулі на вайне ва Украіне ў 2022 годзе: Зміцер Апанасовіч, Аляксей Вешчавайлаў, Павел Волат, Васіль Грудовік, Канстанцін Дзюбайла, Іван Марчук, Васіль Парфянкоў, Зміцер Рубашэўскі, Аляксей Скобля, Ілля Хрэнаў, Вадзім Шатроў.

Будуць адзначаны ўзнагародай БНР і беларусы, якія загінулі падчас Рэвалюцыі годнасці і ў першай фазе вайны з расійскай агрэсіяй: Міхаіл Жызнеўскі, Мікалай Ільін, Алесь Чаркашын, Віталій Ціліжэнка.

«Наш абавязак — шанаваць памяць гэтых герояў і працягнуць іхную барацьбу», — адзначыла Івонка Сурвіла.

Каментары4

  • XXX
    25.11.2022
    Што гэтая сёньняшняя
    Рада зрабіла такога, каб мець маральная права ўшаноўваць герояў!? Навыраблялі
    бразготак….
  • Сенон
    25.11.2022
    Эта "Рада" не имеет ни каких ни моральных, ни этических и политических прав на создание и вручение чего угодно. Это частные лица, представляющие только себя. А Беларуси они тем более - никто.
  • Янка
    25.11.2022
    Імітацыя дзейнасці

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень11

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Усе навіны →
Усе навіны

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае1

Стала вядомая імаверная прычына затрымання Аляксандра Вусіка ў аэрапорце Кракава1

Людміла Класкоўская: Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак»2

Памятаеце кацяня, якое праехала 10 км у Гродне ў маторы аўто? Яно знайшло гаспадыню

Украінскія беспілотнікі ўразілі вялізарны склад боепрыпасаў у Цвярской вобласці2

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку8

Гарбунова: «А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная»20

Украінскага баксёра Аляксандра Вусіка затрымалі ў аэрапорце Кракава4

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень11

Памятаеце правакатара і даносчыка Яўгена Какойта? Ён цяпер таксама палітвязень

Галоўнае
Усе навіны →