Грамадства33

«Дамашні мёд не ідзе ні ў якое параўнанне з дзікім». Як палескі бортнік захоўвае старажытны промысел

Традыцыі старажытнага промыслу бортніцтва захоўвае жыхар вёскі Перароў Жыткавіцкага раёна Сяргей Герман. У кастрычніку, у самы разгар здабычы дзікага мёду старым дзедаўскім спосабам, на адмысловым пантоне з лодак ён па рацэ дабіраецца да астравоў на балоце. Яго пчальнік — сто калод, многім за стагоддзе, расказвае газета «Звязда».

Сяргей Герман — адзін з самых вядомых пчаляроў на ўсю акругу Прыпяцкага Палесся, які займаецца менавіта борцевым пчалярствам. У яго сям'і дагэтуль захоўваюцца борці, якім не менш за два стагоддзі. Перароўскі бортнік захапіўся гэтай справай, калі яму не было яшчэ і 10-ці гадоў.

— Бортнікам быў мой дзед Віктар. У 1935 годзе ў яго ўжо была свая бортная пчалярня ўздоўж Прыпяці, — тлумачыць Сяргей. — Усё, што ведаю пра промысел, чым карыстаюся і цяпер у рабоце, — гэта тое, што перадаў мне дзед, а ён пераняў усё неабходнае ад свайго дзеда.

Прыняў усю дзедаву борцевую гаспадарку Сяргей у 20 гадоў. Пасля школы пайшоў у армію, а калі вярнуўся, дзед зусім здаў і борці заставаліся доўгі час недагледжанымі.

— Давялося аглядаць, чысціць усе калоды, бо і стрэхі ў іх паразбураліся. Пры гэтым тады, у 1990-я борцевы мёд увогуле не карыстаўся попытам. Але я вырашыў даглядаць дзедавы борці, а паралельна завёў традыцыйныя рамачныя вуллі.

Калі «дамашнія» пчолы далі першы мёд, пакаштаваў яго і зразумеў, што ні ў якое параўнанне мёд з рамачнага вулля не ідзе з тым самым дзікім дзедавым мёдам, на якім я вырас. І нешта так мне захацелася, каб усе паспрабавалі сапраўдны мёд майго дзяцінства, — згадвае жыткавіцкі бортнік.

Тады ў традыцыйныя рамачныя вуллі Сяргей Герман перанёс тэхналогіі, якія дапамаглі мёду спець як у калодзе. Пчальнікі з рамачнымі вуллямі таксама, як і борці, ён размясціў на тэрыторыях, аддаленых ад палёў, высаджаных людзьмі, — на астравах сярод балот, на заліўных лугах, у глыбіні пушчы. Як і з калоды, адпампоўвае мёд толькі адзін раз, у канцы жніўня.

— Па смаку мёд з гэтых вулляў чымсьці падобны на дзікі борцевы, але ўсё адно — не тое. У калодзе захоўваецца пэўная тэмпература, якую нельга стварыць у звычайным вуллі, — паясняе Сяргей.

Свае лясныя пчальнікі са 120 рамачных вуллеў ён трымае, каб была фінансавая магчымасць займацца менавіта традыцыйным бортніцтвам. Цікавасць да аднаўлення старажытнага промыслу і попыт на дзікі борцевы мёд на рынку пчалярскай прадукцыі сталі адраджацца толькі ў апошнія гады. У сваёй акрузе Сяргей Герман увогуле застаўся адзін, хто займаецца бортніцтвам. Ён перакананы: вельмі важна данесці беларусам, што праз захаванне старажытнага промыслу можна выратаваць і ўнікальную дзікую палескую пчалу.

— У калодах бортнік не карыстаецца зусім ніякімі лекамі для пчол — ніякай хіміі і мінімум умяшання ў жыццё пчалінай сям'і. Так, наша дзікая палеская пчала больш «зласлівая», вядома, не такая ручная, як папулярныя сёння дамашнія пчолы Бакфаст. Цяпер, на жаль, з-за кармлення цукрам, ужывання вялікай колькасці прэпаратаў і антыбіётыкаў пчолы без чалавека становяцца амаль нежыццяздольныя становяцца, — перакананы Сяргей Герман. — У калодах дзікія палескія пчолы моцныя. Напрыклад, два дзясяткі калод пайшло ў зіму, а выжыла толькі палова з іх да вясны. Але гэтыя пчолы, што засталіся ў дзесяці калодах, настолькі моцныя, што яны ўжо не баяцца ніякіх хвароб, і патомства дадуць такое ж устойлівае.

Дзікая палеская пчала, у адрозненне ад выведзенай хатняй, не збірае нектар з усіх кветак, што трапляюцца, а толькі з пэўных кветаносаў, якія ўжо стагоддзямі растуць на ўзбярэжжы Прыпяці. Ад таго і смак, і пах дзікага мёду з борцяў такі адметны.

— Таму так важна захоўваць сапраўдную дзікую палескую пчалу, бо калі яна знікне, наогул не будзе больш такога мёду, — заклікае Сяргей.

Сёння бортнік з Перарова даглядае сто калод. Яны размешчаны на працягу сарака кіламетраў па берагах Прыпяці ў Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах.

— Калода размяшчаецца традыцыйна на хвоях ці дубах на вышыні 10—12 метраў. Вельмі складана абслугоўваць калоду на такой вышыні. Працуем са страхоўкай. Раней на дрэва паднімаліся пры дапамозе ляза — так ў Жыткавіцкім і Петрыкаўскім раёнах называлася доўгая вяроўка, як страховачны трос у альпіністаў, на якім вісеў бортнік і абслугоўваў калоду. Калі я быў маленькі, то на дрэва залазіў па гойстры — у бортнікаў гэта дубовая палка тры метры даўжынёй, на якой абсякаліся сучкі і яна станавілася што лесвіца, — згадвае мужчына.

Сучасныя бортнікі выкарыстоўваюць драбіны. Гэта зручна, бяспечна і больш можна абслужыць калод у дзень. Калі, вісеўшы на лязе, раней бортнікі абслугоўвалі дзве — тры калоды, з драбін у дзень атрымаецца 10 — 12, тлумачыць Сяргей Герман.

Цяпер для бортніка з жыткавіцкага Перарова якраз на фінішнай прамой самая гарачая і адказная пара — здабыча мёду і падрыхтоўка на зіму калоды. У ёй, у кубле і будзе зімаваць пчаліная сям'я. А ўжо ранняй вясной вернецца бортнік да сваіх калод з рэвізіяй: вычысціць борці, прыбраць «мор», паглядзець, ці трэба пераразмеркаваць мёд для пчол па калодах, дзе яго пасля зімы не засталося. У калодзе, дзе пчаліная сям'я не выжыла за зіму, зрабіць апрацоўку і «зачыніць» калоду, каб у ёй пчолы пасяліліся зноў.

— Сёлета ўпершыню са мной на промысел пайшоў мой 13-гадовы сын Аляксандр, ён працаваў у лесе і на балотах. Марым паставіць яшчэ 70 борцяў на астравах уздоўж ракі. На скручаных шрубамі дзвюх лодках устанаўліваем жардзіны і перавозім так праз раку міні-трактар, каб лягчэй было перавезці новыя калоды, драбіны і ўсё неабходнае. Так, патрохі, па 20-30 калод штогод абнаўляем, — распавёў Сяргей Герман.

У бортніка ёсць надзея, што ў хуткім часе знойдуцца аднадумцы, якія таксама будуць развіваць старажытны палескі промысел. У вёску Перароў не так даўно пераехалі маладыя сем'і з Жыткавіч, якія хочуць пераймаць майстэрства бортніцтва ад сям'і Германаў.

Каментары3

  • vik
    24.10.2022
    Ды ну, лухта пра антыбіётыкі. У маёй Фларыдзе ніякіх антыбіётыкаў, аніякіх кляшчоў, калі сям'я моцная. Калі ж не - то капец, то малы вульявы жук, то некалькі відаў васкавой молі і клешч наўздагон - ніводнага шанца для пчолак. А самы багаты ўзятак у Кастрычніку - для мяне гэта была няспадзяванка - я зьбіраўся мураўінку ад кляшча ставіць ды гняздо зьмяншаць, а там ... з аднаго вуліка тры вядры мёда забраў.
  • Інтэр'ер
    24.10.2022
    Лічы што бортніцтва знікла, калі любзўз хутароў прагналі. Сяргей гэты мае магчымасць ім займацца, таму што крэпкія хазяйственнікі не змаглі прыдумаць што з тымі астравамі рабіць. А ў іншых месцах яны ўжо ўсё пераразалі пад рапс.
    П.с. мой дзед, калі быў жывы, займаўся бортніцтвам на Палессі. Дык вось скажу я вам, што мёд з бору смачнейшае, чым з балота.
  • Р
    24.10.2022
    vik, фота вашых фларыдскіх давайце, можа старонка ёсць у вас . Як там з паўднёвымі?

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»15

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»

Галоўнае
Усе навіны →