Проста запаліце лаўровы ліст і пачакайце пару хвілінаў. Эфект вас уразіць
Лаўровы ліст звычайна дадаюць у стравы. Але яго можна скарыстаць і па іншаму, піша Onet.pl.
Лісце лаўра вельмі карыснае. Яно палягчае страваванне, дапамагае ад метэарызму і карыснае для печані. Акрамя таго, яно валодае абязбольвальным і процізапаленчым дзеяннем і можа выкарыстоўвацца як натуральны мачагонны сродак.
Але не ўсе ведаюць, што лаўровы ліст можна выкарыстоўваць для ароматэрапіі. Для гэтага дастаткова пакласці адзін або некалькі лісцяў у попельніцу або іншую негаручую ёмістасць, запаліць іх і пачакаць, пакуль яны пачнуць тлець. Вось, якія эфекты аказвае водар лаўровага лісця:
Зніжае стрэс і супакойвае. Гэта звязана з тым, што ў ім утрымліваецца ліналаол і эўгенол — духмяныя рэчывы, якія (у невялікіх колькасцях) дапамагаюць знізіць напружанне, стрэс і трывогу.
Ачышчае дыхальныя шляхі. Духмяныя злучэнні, якія змяшчаюцца ў лаўровым лісці, дапамагаюць ачысціць верхнія дыхальныя шляхі. Яны таксама карысныя пры астме, праблемах з дыханнем, звязаным з алергіяй, і звычайнай прастудзе.
Рэцэпты з эфірнымі алеямі
Для таго, каб атрымаць карысныя эфекты, але без агню, проста заліце лісце гарачай вадой, але не кіпенем. Пара, якая будзе падымацца, утрымлівае ў сабе карысныя эфірныя алеі з лаўровага лісця.
Акрамя таго, вы можаце набыць эфірны алей з гэтай расліны. Ён валодае бактэрыцыдным і фунгіцыдным дзеяннем, добра дапамагае супраць перхаці і вугроў, супакойвае запаленую скуру, палягчае рэўматычныя і артрытныя болі.
Каментары