Грамадства88

«Беларускі думалі, што Данелюс шукае сабе жонку». Расследаванне літоўскага тэлебачання пра дзейнасць Данелюса

Журналістка літоўскага грамадскага вяшчальніка LRT Індрэ Макарайціце выпусціла матэрыял пра дзейнасць літоўскага юрыста Данелюса і яго адносіны з Карач і Калегавай. Публікуем пераказ гэтага матэрыялу.

Некалькі дзён таму лукашэнкаўская прапагандыстка Ксенія Лебедзева абуралася, што не можа звязацца са сваім інфарматарам у Літве — Мантасам Данелюсам. 

«І дзе свабода слова ў дэмакратычнай Літве?» — некалькі раз запар пытаецца Лебедзева. Данелюс ужо названы на тэлебачанні палітвязнем, якога, маўляў, пасадзілі за тое, што ён распавядаў усяму свету пра цяжкасці штодзённага жыцця беларускіх уцекачоў у Літве, пра карупцыю ў апазіцыйных арганізацыях, і пра тое, што беларускіх мужчын, быццам гвалтам вымушаюць адпраўляцца на фронт ва Украіну.

Гэтыя прапагандысцкія клішэ павінны былі грунтавацца на інтэрв'ю з былым байцом палка Каліноўскага, што нядаўна вярнуўся з вайны, а таксама расповедамі іншых беларусаў, якія пісалі паведамленні Ксеніі.

Ашукваць беларускую дыяспару Данелюсу было нескладана, бо называючы сябе адвакатам і прапануючы шматлікія паслугі (ён вёў семінары, даваў кансультацыі, падрыхтоўваў дакументы), у яго заўсёды была магчымасць знаходзіцца побач і сачыць за дзейнасцю эмігрантаў.

Арганізацыі «Наш Дом» і «Дапамога» Данелюса лічылі вартым даверу. Паколькі да яго гэты давер быў, беларускія палітычныя эмігранты звярталіся па дапамогу.

Пра тое, што ён перадае інфармацыю прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай, стала вядома журналістам «Нашай Нівы» яшчэ ў жніўні.

Як высветлілася, агулам дастаткова шмат беларусаў звярталіся да яго па дапамогу, тады як ён у сваю чаргу карыстаўся гэтым, каб збіраць звесткі аб дзейнасці беларускай апазіцыі і Святланы Ціханоўскай — усё для таго, каб потым даслаць інфармацыю ў Мінск.

Ксенія Лебедзева за гэты час выпусціла шмат рэпартажаў пра беларускую апазіцыю ў Літве. Урэшце, падобна, што Данелюса раскрыла ім жа зробленае інтэрв'ю з байцом палка Каліноўскага.

Ва ўласным жа відэазвароце, які Данелюс запісаў для перадачы Лебедзевай, ён бравіруе тым, што яго мэтай было ўкліньвацца ў беларускія апазіцыйныя арганізацыі і высвятляць, якім чынам яны, маўляў, марнуюць грошы заходніх фондаў. Але гэтая яго гульня скончылася тым, што па падазрэнні ў шпіянажы літоўскія праваахоўныя органы арыштавалі Данелюса прынамсі на два месяцы.

Тым не менш, засталося шмат пытанняў і да некаторых іншых беларускіх арганізацый і асоб, што іх узначальваюць — да Вольгі Карач і Наталлі Калегавай. Абедзве яны, адказваючы на пытанні як літоўскіх, так і незалежных беларускіх, журналістаў, адмаўляліся браць адказнасць за свае дзеянні, кляліся, што сувязі з Данелюсам скасавалі яшчэ ў сакавіку.

Данелюс апынуўся ў гэтых арганізацыях, паводле іх слоў, праз тое, што юрыстаў, якія б сталі дапамагаць апазіцыі, не вельмі шмат, то-бок існуе іх недахоп — а тут з’явіўся кваліфікаваны добраахвотнік.

Карач сцвярджае, што і яна, і іншыя, як беларускі так і ўкраінкі, заўважылі, што Данелюс асабліва шмат увагі надаваў менавіта жанчынам. Але ніхто не прыдаваў гэтаму значэння. Наадварот — нават знайшлі гэтаму апраўданне.

«Ён не выглядае, як вельмі папулярны мужчына сярод літоўскіх жанчын. Але ж ён добры юрыст і даў шмат карысных парад людзям, якім гэта сапраўды было неабходна. А тое, што прыйшоў па сваёй волі сюды працаваць — мы думалі, што ён сабе жонку тут шукае, бо, можа, у беларусак і ўкраінак стандарты ніжэйшыя», — сказала Карач падчас прэс-канферэнцыі. 

Нават тады, калі ўжо ўзніклі падазрэнні, што ён неадэкватна сябе паводзіць, займаецца правакацыямі, яны ўсё роўна не правяралі, з кім яны працуюць. Толькі ўжо пазней, калі Данелюс фактычна сам абвясціў пра сваё супрацоўніцтва з КДБ, яны праверылі яго старонкі ў сацыяльных сетках — і, як кажуць, вельмі здзівіліся, калі знайшлі на адной з іх фатаграфію, дзе ён, Данелюс, прычапіў да вопраткі георгіеўскую стужку.

Як наогул можна было да такой дзейнасці — дапамогі ўцекачам ад рэжыму Лукашэнкі — дазволіць далучыцца чалавеку, якога да таго моманту ніякія фірма не наймала, які да гэтага яшчэ і меў судзімасці?

Усе гэтыя пытанні да Карач і Калегавай даволі непрыемныя. Перад публікацыяй расследавання «Нашай Нівы» пра дзейнасць Данелюса, Калегава, ці нейкая асоба, якая ёй прадставілася, папрасіла не згадваць яе імя і прыгразіла зваротам у паліцыю.

Карач скардзіцца на іншы матэрыял «Нашай Нівы» у адпаведныя ўстановы. Пачалося ўсё са скаргі, пададзенай ёй у Камісію па этыцы грамадскага інфармавання — тая не знайшла парушэнняў. Цяпер яна спрабуе дагрукацца да інспектараў па наглядзе за журналісцкай этыкай.

Калі апазіцыйная арганізацыя шле скаргі і спрабуе чыніць пераслед незалежных журналістаў, то гэта ўжо выглядае падазрона. Калі паўтарае тое самае раз за разам — тым болей.

Мінулай зімой, аддзел расследаванняў LRT зацікавіўся дзейнасцю Калегавай. Тады стала вядома, што пад выглядам дабрачыннай арганізацыі яна праварочвае вельмі прадуманую схему. Тыя дысідэнты, што апынуліся ў Літве з дапамогай яе арганізацыі, былі заселеныя ў яе кватэры ці ў кватэры яе мужа. Арэнду большасць плаціла грошы, атрыманыя з фондаў падтрымкі, а тыя, хто не меў доказаў, што для іх жыцця існуе пагроза і іх праследавалі, атрымлівалі фальшывыя даведкі ад дактароў з дапамогай самой Калегавай.

Тады запытацца ў Калегавай, чаму яна гэта рабіла, не атрымалася, бо з яе боку пайшлі пагрозы.

Калі Карач і Калегава, якія так ганарыліся сваім вельмі вялікім колам знаёмых, змаглі прадставіць плацдарм для шпіёна, які збіраў важную інфармацыю для рэжыму, то тады ўзнікае яшчэ адно пытанне — як яны выбіраюць, каму дапамагаць пераехаць у Літву? Сапраўдным палітычным дысідэнтам, звычайным эканамічным мігрантам, а можа і наогул агентам Лукашэнкі?

Каментары8

  • аыва
    09.10.2022
    Давайте вспомним,как она хотела пролезть в штаб Тихановской под предлогом объединения оппозиции,как гнала на Вячорко. Представьте что  было бы если там оказались Карачь,Цепкало ,Макар,Черечень. и др. Вспомним как миротворцем пытался себя продать Прокопьев. Все таки грамотных людей вокруг себя собрала Тихановская.Пора уже и Прокопьева на чистую воду выводить.
  • даведка
    09.10.2022
    Карач думала подселить обездоленную украинку или белоруску к обеспеченному своим жильём Данелюсу?!
  • Правдоруб
    09.10.2022
    Карач - очень-очень тёмная лошадка!
    С очень неприятным тембром голоса.
    Как минимум, ведёт свою игру.
    ...как-то слишком много проколов в последнее время вылезло. Черная книга, теперь эти псевдоборцы...

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы11

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Усе навіны →
Усе навіны

У МЗС Беларусі раяць «не рызыкаваць, здзяйсняючы паездкі ў Літву»7

Міністарка замежных спраў Германіі дэманстратыўна адмовілася фатаграфавацца з Шольцам ФОТАФАКТ8

Барак Абама абверг чуткі пра развод з жонкай кранальным віншаваннем

Каля Вярхоўнага суда Ірана расстралялі двух суддзяў, адказных за справы палітвязняў4

Памілаваны 23 палітвязні9

У Аўстраліі маці абвінавацілі ў тым, што атруціла ўласнае дзіця дзеля падпісчыкаў і ахвяраванняў

У дзіцячы садок — з чамаданам выбухоўкі. Гісторыя першага беларускага тэрарыста5

Свойская качка, што плавала ў сажалцы ва Уруччы, спачатку знікла, а потым стала вядома яе гісторыя2

Стала вядома пра арышт аўдытара і бізнэс-трэнера Дзмітрыя Цімафіевіча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы11

«Мы для іх — мяса». Палітвязень выйшаў з меланомай, ён ускладае віну на начальніцу санчасці і прымусовае галенне галавы

Галоўнае
Усе навіны →