Грамадства22

«Няхай санкцый баіцца той, хто іх прыдумляе». Што вядома пра новага міністра прамысловасці?

Міністэрства прамысловасці ўзначаліў выхадзец з ВПК Аляксандр Рагожнік, які з 2018 года кіраваў Мінскім маторным заводам.

Аляксандр Рагожнік. Фота: td-mmz.ru.

Пасада міністра прамысловасці заставалася вакантнай амаль два месяцы. Ранейшага кіраўніка ведамства Пятра Пархомчыка 16 жніўня прызначылі намеснікам прэм'ер-міністра.

Як вядома «Нашай Ніве», Рагожніку даваў рэкамендацыю Пархомчык, які да пасады ва ўрадзе таксама працаваў у машынабудаванні.

Аляксандру Рагожніку 46 год, ён родам з Гомеля. Скончыў тамтэйшы ўніверсітэт імя Скарыны па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці». 

Служыў ва ўнутраных войсках.

Працоўную кар’еру пачаў з інспектара аддзела мытнага пункта «Гомель-Пасажырскі». Быў супрацоўнікам адміністрацыі свабоднай зоны «Гомель-Ратон». Рабіў у Міністэрстве энергетыкі дарадцам эканамічнага ўпраўлення.

З 2003-га па 2006-ы кіраваў прыватнымі гандлёвымі прадпрыемствамі, а потым вярнуўся ў Міністэрства энергетыкі.

Два гады Рагожнік прабыў на чыноўніцкай пасадзе — узначальваў упраўленне эканомікі адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска.

Далей яму даручылі кіраваць «Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання — Інжынерна-тэхнічным цэнтрам».

Гэтае прыватнае прадпрыемства вырабляе спецыяльнае тэхналагічнае абсталяванне для мікраэлектронікі і медыцыны. Яго прадукцыя выкарыстоўваецца ў вайскова-прамысловым комплексе.

Па сканчэнні ў 2011 годзе Акадэміі пры прэзідэнце менеджарская кар’ера Рагожніка пайшла ўгару.

Яго прызначалі дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Оптаэлектронныя сістэмы», якое таксама звязанае з вырабам прадукцыі абароннага прызначэння.

На ім вырабляецца прадукцыя для далейшага выкарыстання ў электроннай тэхніцы, у нана— і біятэхналогіях, у кантрольных аперацыях тэхналагічных працэсаў.

Кіраваць Мінскім маторным заводам Рагожніка паставілі ў 2018 годзе.

«Калектыў ММЗ упэўнена ідзе па шляху інавацыйнага развіцця, мы выпускаем экспартна арыентаваную прадукцыю, пастаянна пашыраем лінейку рухавікоў і асартымент вырабаў», — хваліўся ён.

Летась яму падзякаваў Лукашэнка «за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўнёсак у развіццё прамысловага комплексу».

Напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, гаворачы пра санкцыі, Рагожнік заяўляў: «Няхай санкцый баіцца той, хто іх прыдумляе».

На яго думку, санкцыйныя абмежаванні можна перажыць, кааперуючыся з расійскімі і кітайскімі прадпрыемствамі.

Лукашэнка чакае ад новага міністра, што пры ім прадпрыемствы будуць актыўна нарошчваць імпартазамяшчэнне і апярэджваць канкурэнтаў на рынку.

Тыя, хто знаёмы з Рагожнікам, адзначаюць, што ён аматар строгіх гарнітураў.

Каментары2

  • BLR
    03.10.2022
    Зачет. Получи место министра и сопутствующий геморрой
  • SHOS
    04.10.2022
    Наши микросхемы самые большие микросхемы в мире.

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

Знойдзены самы ўдачлівы рыбак Беларусі: за гадзіну ён вылавіў у Мінску дзве 18-кілаграмовыя рыбіны

Расійская армія пачала штурм Вялікай Навасёлкі. Яе захоп будзе мець велізарнае значэнне2

Пасол Украіны ў Турцыі расказаў, як Эрдаган выратаваў ад расійскага захопу Адэсу і Мікалаеў1

У Купалаўскім тэатры адбылася першая прэм'ера сезона. Гэта трагікамедыя Дастаеўскага з Няфёдавай у галоўнай ролі21

«Сто працэнтаў Беларусь». У Магілёве заўважылі ката, які ведае правілы дарожнага руху ВІДЭА1

Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў1

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →