Здароўе

Як пазбавіцца плямаў на зубах

Белыя ці карычневыя плямы на зубах — касметычны дэфект, які можа пазбаўляць упэўненасці ў сябе, а часам і сведчыць пра сур’ёзныя хваробы. Расказваем, як пабегнуць такіх плямаў і як пазбавіцца іх, калі яны ў вас з’явіліся.

Фота: pixabay.com

На колер зубоў можа ўплываць генетыка і курэнне, але ролю ежы таксама нельга недаацэньваць. Прадукты і напоі цёмнага колеру накшталт чырвонага віна, ягад, буракоў, соевага соусу, кары і кетчупу могуць прывесці да з’яўлення плямаў, піша The Times.

Калі вы любіце піць шмат гарбаты ці кавы, гэта таксама не будзе спрыяць беласнежнай усмешцы. У абодвух напоях змяшчаюцца таніны — рэчывы, якія адкладаюцца на зубной эмалі і змяняюць яе колер. Зялёная гарбата, напрыклад, робіць зубы крыху шэрымі, чорная гарбата і кава пакідаюць жоўтыя плямы, але ўсе гэтыя рэчывы дрэнна ўплываюць на колер зубоў.

Яшчэ адзін крок — выдаленне зубнога налёту. Рэгулярна чысціце зубы і міжзубныя прамежкі шчоткай або зубной ніткай, бо інакш зубны налёт зацвярдзее і ператворыцца ў зубны камень, які можа прыдаць зубам жаўтаваты колер. Пры гэтым важна, каб чыстка зубоў не была занадта энергічная: выкарыстоўвайце зубную шчотку сярэдняй мяккасці і рабіце ёй падчас чысткі мяккія кругавыя рухі.

Нашай зубной эмалі пастаянна шкодзяць кіслыя прадукты (садавіна, цытрусавыя, газіроўка ды памідоры) і напоі, а таксама звычка скрагатаць зубамі і занадта моцна іх чысціць. Праз іх уплыў або праз старэнне эмаль можа пашкодзіцца, і праз яе стане бачны наступны слой зуба — дэнцін, які мае жоўты колер. Калі гэта адбываецца, людзі памылкова мяркуюць, што ім трэба чысціць зубы мацней, і праз гэта яшчэ больш шкодзяць сітуацыі. Адбельвальныя зубныя пасты могуць крыху дапамагчы, але не чакайце вялікіх паляпшэнняў.

Калі вы карыстаецеся спецыяльнай вадкасцю для паласкання рота, звярніце ўвагу на яе склад. Такія вадкасці часам змяшчаюць хлоргексідын, які памяншае колькасць бактэрый у роце і паляпшае стан пры хваробах дзясен, але пры гэтым можа выклікаць карычневыя плямы на зубах.

Вадкасці з хлоргексідынам можна выкарыстоўваць, але рабіце гэта толькі па рэкамендацыі стаматолага і не даўжэй чым некалькі дзён. Калі ж хочаце карыстацца вадкасцю больш доўга, выбірайце варыянты, у склад якіх уваходзяць эфірныя алеі ці цэтылпірыдыній хларыд. Яны дапамогуць кантраляваць адкладанне зубнога налёту, які можа зрабіць зубы больш жоўтымі.

Якія стравы і напоі найгоршыя для вашых зубоў? Расказваюць дактары

«Паеду туды, дзе танней». Беларусы расказалі, колькі яны плацяць за стаматалагічныя паслугі ў Еўропе, Грузіі і Узбекістане

Як каранавірус уплывае на зубы? Расказваюць медыкі

Каментары

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі16

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →