Навука і тэхналогіі55

Праграмы для адсочвання менструальных цыклаў могуць прадаваць вашы даныя і нават перадаць іх сілавікам

Новая справаздача Mozilla выявіла, што большасць праграм для адсочвання цяжарнасці і месячных амаль нічога не робяць для абароны тых даных, якія яны збіраюць. Mozilla выявіла толькі адну, якой дакладна можна давяраць, і параіла, як дзейнічаць, піша Vice.

Фота: flickr.com

На працягу некалькіх тыдняў пасля таго, як Вярхоўны суд забараніў аборты ў ЗША, абаронцы прыватнага жыцця і эксперты турбаваліся, што даныя, сабраныя праграмамі для адсочвання цяжарнасці і месячных, могуць быць выкарыстаныя супраць карыстальнікаў, якія хочуць нелегальна зрабіць аборт.

Кампанія Mozilla пацвердзіла многія з гэтых страхаў: яны выявілі, што большасць разгледжаных імі праграм для адсочвання месячных і цяжарнасці дзеляцца інфармацыяй пра сваіх карыстальніц і прапануе вельмі расплывістыя тлумачэнні таго, калі і ў якім аб'ёме яны будуць дзяліцца данымі з праваахоўнымі органамі.

«Праграмы для рэпрадуктыўнага здароўя збіраюць мноства вельмі асабістай інфармацыі. Але мы не бачым, каб кампаніі актывізаваліся і прымалі дадатковыя меры па абароне прыватнасці і бяспекі гэтай інфармацыі, — кажа Джэн Калтрыдар, вядучы даследчык групы, якая падрыхтавала справаздачу. — Яны выкарыстоўваюць шаблонныя палітыкі прыватнасці, такія ж, як у праграм з кулінарнымі рэцэптамі або таймерамі для варэння яек».

З 25 праграм і прадуктаў, разгледжаных Mozilla, 18 былі пазначаныя цэтлікам «канфідэнцыяльнасць не ўключаная», што паказвае на тое, што людзі павінны быць асцярожнымі пры іх выкарыстанні. Восем праграм не адпавядалі нават мінімальным стандартам бяспекі Mozilla, а некаторыя з іх прымалі вельмі слабыя паролі, напрыклад, «1».

Mozilla увогуле не змагла знайсці палітыку прыватнасці ў праграмы для цяжарных Sprout, якую нядаўна рэкамендавала Cosmopolitan, і кажа, што распрацоўшчыкі не адказваюць на лісты. Пры гэтым праграма збірае такія даныя як вага, прызначэнні лекара, план родаў і журналы цяжарнасці.

Каманда Mozilla таксама вывучыла праграмы The Bump Pregnancy Tracker & Baby App (якая, па словах Mozilla, дзеліцца данымі карыстальнікаў «з такой колькасцю трэціх асоб, што галава ідзе кругам»), WebMD Pregnancy (якая «дзеліцца і, магчыма, прадае інфармацыю пра сваіх карыстальнікаў трэцім асобам у рэкламных мэтах») і What to Expect Pregnancy Tracker (якую Mozilla хваліць за тое, што яно, прынамсі, сумленна прызнае, што «яны плануюць прадаваць асабістую інфармацыю, якую яны збіраюць»).

Даследчыкаў Mozilla таксама незадаволіў падыход ўсіх трох праграм да перадачы інфармацыі праваахоўным органам, бо палітыка іх кампаній сфармуляваная настолькі расплывіста, што Mozilla лічыць незразумелым, ці будуць яны добраахвотна выконваць запыты праваахоўных органаў або будуць даваць інфармацыю толькі па рашэнні суда.

Толькі адна праграма дала выразны адказ пра тое, як яна будзе апрацоўваць запыты праваахоўных органаў: Ovia. Гэта папулярная праграма для лячэння бясплоднасці. Яна паведаміла, што запатрабуе, каб паліцыя звярнулася з позвай у суд, і паспрабуе даць як мага менш інфармацыі.

«Ovia — гэта буйная кампанія, у якой ёсць рэсурсы, каб скласці план, заяву, юрыдычны план дзеянняў у такіх выпадках, — сказаў Калтрыдар. — Я турбуюся, што ў некаторых з гэтых невялікіх праграм не хопіць юрыдычных рэсурсаў, каб даць адпор, калі яны атрымаюць запыты ад праваахоўных органаў на такія рэчы».

Адносна непапулярная праграма Euki была адзінай, якую цалкам ухвалілі даследчыкі Mozilla. Акрамя захоўвання ўсёй інфармацыі пра сваіх карыстальніцаў лакальна, то бок, на самой прыладзе, Euki дазваляе карыстальніцам ўводзіць несапраўдны код доступу, які пакажа непраўдзівыя звесткі.

Фота: eukiapp.com

Гэтая праграма распрацаваная групай «Жанчыны дапамагаюць жанчынам», якая таксама падтрымлівае групы, якія імкнуцца распаўсюдзіць веды пра самастойныя аборты.

Mozilla вывучыла пяць насімых прыладаў, якія могуць збіраць інфармацыю пра здароўе, напрыклад, гадзіннікі Apple Watches.

«У кампаніі Apple даволі добры паслужны спіс у сэнсе процідзеяння запытам праваахоўных органаў, але гэта заўсёды падстава для хвалявання, — сказаў Калтрыдар. — Але ў нас не было вялікіх трывожных сігналаў у дачыненні да насімых прыладаў, акрамя таго, што яны збіраюць шмат даных і могуць быць выкарыстаныя для сачэння за вамі, і калі яны патрапяць у чужыя рукі, то могуць быць выкарыстаныя для адсочвання людзей, якія, магчыма, хочуць спыніць цяжарнасць».

Motherboard таксама звязаўся з распрацоўшчыкамі праграм для адсочвання менструальных цыклаў, разгледжанымі Mozilla, і спытаў іх пра палітыку ў дачыненні да прыватнасці і перадачы даных праваахоўным органам. Адказы былі неадназначнымі, але, па меншай меры, адна праграма, Period Tracker, заявіла, што калі праваахоўныя органы паспрабуюць праз суд атрымаць даныя карыстальнікаў, каб асудзіць людзей за правядзенне абортаў, праграма хутчэй спыніць сваю працу, «чым стане саўдзельнікам такога перавышэння паўнамоцтваў і парушэння недатыкальнасці прыватнага жыцця».

Праўда Mozilla, якая абапіраецца на агульнадаступную інфармацыю і тройчы звярталася да Period Tracker з пытаннямі пра прыватнасць, знайшла яшчэ адну заяву распрацоўшчыкаў, у якой сказаны, што яны могуць дзяліцца данымі з праваахоўнымі органамі. Гэтая заява, на думку Mozilla, «занадта расплывістая для таго, каб рэкамендаваць гэту праграму».

Лепшы спосаб пазбегнуць збору даных з дапамогай праграм, вядома — гэта не карыстацца імі наогул, але Калтрыдар прызнае, што гэта непапулярна ў нашы дні.

«Я ведаю, што палітыку прыватнасці цяжка зразумець, — сказаў Калтрыдар. — Але калі вы выкарыстоўваеце гэтыя праграмы, каб паспрабаваць зацяжарыць або пазбегнуць цяжарнасці, будзьце асцярожныя. Не паведамляйце больш, чым вам трэба. Не давайце ім больш за неабходны мінімум».

Чытайце яшчэ:

Стварылі сэрвіс, які дазваляе бясплатна палепшыць старыя фота. Паказваем, як ён працуе

За масквічамі сочаць адразу чатыры алгарытмы распазнавання асоб. Адзін з іх — скандальна вядомы беларускі

Кавід шкодзіць мозгу. Тлумачым, як гэта адбываецца

Каментары5

  • *
    31.08.2022
    Чорт ведае, можа я нейкі неандэрталец, але навошта распавядаць Гуглу пра свае менструальныя цыклы ?????
  • Гуглы
    31.08.2022
    *, навошта ? Трэба, и ўсё. Бо мы, Гуглы, вельмі дапытлівыя хлопцы !
  • Максим Дизайнер
    31.08.2022
    Борщеварки в опасносце!И как это наши бабушки и мамы до этого 100 лет без теляфонов обходились. Просто мне кажется, что в последнее время, за счет роста населения планеты Земля, и отсутствия потребности пахать в поле, самомнение основного женского актива подскочило до небес. Хорошо, что еще нет апликухи, которая считает циклы дефикации на основании съеденных продуктов.

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка8

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане1

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі гродзенскага адваката з-за «недастатковай кваліфікацыі». Раней ён служыў у КДБ3

ЗША рассакрэцілі новыя дакументы па праграмах ЦРУ «па кантролі над розумам», якія ладзіліся падчас Халоднай вайны10

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай13

Закладчыкі хавалі наркотыкі ў шышках, каштанах і жалудах3

Іван Наскевіч выдаў кнігу пра Следчы камітэт — які ён раней узначальваў6

Беларусы сабралі неабходную суму грошай на калядныя падарункі дзецям палітвязняў2

У Вілейцы з'явіўся ліхтар, якому трэба ціснуць руку, а ў адказ ён здыме капялюш і запаліць святло

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка8

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →