Грамадства44

Кіраўнік BYPOL расказаў, якой бачыць галоўную задачу Канферэнцыі Новай Беларусі

Ці можа Ціханоўская быць завербаванай КДБ, ці «аб’яднае» яе офіс астатнія беларускія дэмсілы, што былыя сілавікі чакаюць ад канферэнцыі ў Вільні? Сваё меркаванне ў эфіры «Еўрарадыё» выказаў кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў.

Аляксандра Азарава «Еўрарадыё» папрасіла пракаментаваць прэтэнзіі да офіса Ціханоўскай, якія выказалі апошнім часам Валерый Цапкала, Дзмітрый Балкунец, Вольга Карач і Вадзім Пракоп'еў.

— З нагоды фінансавых абвінавачванняў хачу сказаць, што офіс Ціханоўскай не размяркоўвае ніякіх рэсурсаў. Усе арганізацыі могуць удзельнічаць у конкурсах і атрымліваць гранты ад дабрачынных арганізацый. У тым ліку і офіс Ціханоўскай гэтым займаецца — атрымлівае грант на пэўныя мэты і яго расходуе. У Ціханоўскай няма доступу да рэсурсаў, якія яна можа ўсім раздаваць, — кажа Азараў. — Любыя арганізацыі, якія працуюць за мяжой, гэта разумеюць. Яна можа атрымаць грант на фінансаванне свайго офіса. Усё на гэтым.

Яна не можа ўзяць грошы з гранта і камусьці іх аддаць, таму што там прапісаны канкрэтны радок: гэтыя грошы — на зарплату пэўнаму чалавеку ці нешта яшчэ. Але ніяк нельга аддаць іншай арганізацыі. Гэта нонсэнс. Людзі, якія распаўсюджваюць гэтую інфармацыю, разумеюць гэтую схему. І яны спецыяльна даводзяць так інфармацыю да беларусаў, тых, хто гэтага не разумее.

Ці могуць быць падазрэнні да Ціханоўскай?

«Еўрарадыё» запыталася ў Азарава, як ён ставіцца да меркавання некаторых людзей, што Ціханоўская абавязкова павінна была перад выездам з Беларусі падпісаць паперу аб супрацоўніцтве са спецслужбамі, «інакш яе не выпусцілі б з Беларусі».

Азараў адказаў, што ў BYPOL няма інфармацыі, што яна падпісвала паперы аб супрацоўніцтве.

— Павінна была [падпісаць паперу аб супрацоўніцтве са спецслужбамі] ці не? Я б сказаў, што не.

«Еўрарадыё» спытала меркаванне кіраўніка BYPOL, ці павінна Ціханоўская на канферэнцыі публічна расказаць пра тое, ці падпісвала яна такія паперы, пра тое, што адбывалася ў кабінеце ў Ярмошынай. Ці павінна яна адказаць на гэтыя пытанні з трыбуны канферэнцыі?

— Мы з ёй на гэтую тэму размаўлялі і задавалі ёй гэтыя пытанні яшчэ паўтара года таму, — адказаў Азараў. — І яна нам адказала. І мы задаволеныя яе адказамі

У яе дзеяннях ніякага крыміналу і падазрэнняў, што яна зʼяўляецца агентам КДБ, у нас няма.

Ці будзе яна адказваць на гэтыя пытанні публічна, гэта яе рашэнне. Яна сама павінна прыняць рашэнне, трэба ёй гэта, ці не.

Чаго чакае ад канферэнцыі

BYPOL зʼяўляецца адным з суарганізатараў канферэнцыі Новай Беларусі, якая пройдзе ў Вільні 8—9 жніўня. У BYPOL вельмі канкрэтныя чаканне ад яе.

— Задача BYPOL — гэта стварэнне часовага кабінета, больш за ўсё нас гэта цікавіць. Мы лічым, што кабінет — адзін з асноўных момантаў, неабходных для запуску плана «Перамога».

Кабінет павінен быць створаны і прызнаны сусветнай супольнасцю, каб план «Перамога» дзейнічаў пад легітымнасцю кабінета. Калі гэтага кабінета не будзе, тады ёсць варыянт, што Лукашэнка, як у Казахстане, скажа, што гэта тэрарысты, давайце войскі АДКБ, трэба іх разагнаць, звярнуцца да Расіі, — кажа Азараў.

«Таму мае чаканні — стварэнне гэтага кабінета», — кажа Азараў.

У план «Перамога», па словах Азарава, запісалася каля 200 тысяч чалавек, гэта падпольшчыкі, якія знаходзяцца ў Беларусі, чакаюць каманды.

— Але патрэбная палітычная надбудова, якая будзе кіраваць гэтым нацыянальна-вызваленчым рухам. І гэтым якраз можа заняцца створаны кабінет, дзе кожны міністр будзе адказваць за свой кірунак. Цяпер усе бочкі коцяцца на Ціханоўскую, яна адказвае за ўсе праблемы, ва ўсім вінаватая. А калі будзе кабінет і міністры, канкрэтны міністр будзе адказваць за канкрэтную працу.

Ці рэальна ў эміграцыі стварыць дэмакратычныя інстытуты, з якімі можна будзе прыйсці ў новую Беларусь?

Франак Вячорка расказаў пра Цапкалаў і «Інфапойнт», назваў свой заробак і асудзіў Матольку — вялікае інтэрв'ю «НН»

Беларускіх студэнтаў у Чэхіі правяраюць на сувязі з рэжымам — ужо выявілі сваяцтва з кадэбэшнікам і чыноўнікамі. Што будзе з навучэнцамі далей?

Каментары4

  • Отож!
    02.08.2022
    Александра Азарова «Еўрарадыё» попросило прокомментировать претензии к офису Тихановской, которые высказали в последнее время Валерий Цепкало, Дмитрий Болкунец, Ольга Карач и Вадим Прокопьев.


    Как тараканы вцепились в Тихановскую. Всеми силами пытаются ее очернить. Первый маркер подлых душонок: они отрицают тот факт, что за Тихановскую проголосовало подавляющее число граждан Беларуси. И она фактически победитель в президентской компании, она президент. И те, кто с этим несогласен - такие же как лукашенка, тому тоже на мнение народа плевать.
  • Кот Эрык
    02.08.2022
    Цiкава паглядзець, што яны будуць рабiць, калi паблiзу ад месца канферынцыi правядуць мiтынг прыхiльнiкi аношак? Нешта мне падказвае, што аношак будзе болей. Шмат болей.
  • Кот Эдвард
    03.08.2022
    Кот Эрык, аношки, т.е. оплаченные сторонники Карач может и будут в большинстве, но тут была инфа, что оная дама получает денег от российского фонда. А все, что имеет этот триколор в заголовке - это фсб и типичное зло.

    Вы любите мяту?

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе2

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе2

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Галоўнае
Усе навіны →