Расійскія войскі прасоўваюцца да Бахмута, баі за Севераданецк працягваюцца
У зводцы на раніцу 10 чэрвеня, 107-га дня вайны, украінскі Генштаб, у прыватнасці, прызнае прасоўванне расійскіх войскаў да аднаго з ключавых апорных пунктаў, гораду Бахмут.
«Праціўнік вядзе наступ на кірунку Ваздвіжанка — Роты, мае частковы поспех, замацоўваецца на занятых рубяжах», — гаворыцца ў зводцы.
Ваздвіжанка і Роты — паселішчы ўсяго за некалькі кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Бахмута.
Прасоўванне суперніка ў раёне Рот, а таксама ў размешчанай на поўнач ад Камышавахі, украінскі генштаб прызнаваў і ў папярэдняй зводцы.
У Севераданецку, піша генштаб, працягваюцца баі, працягваюцца і пакуль беспаспяховыя, як сцвярджае ўкраінскае камандаванне, спробы расіянаў выйсці на дарогу Бахмут-Лісічанск.
На астатніх участках фронту істотных пераменаў няма — ва ўсякім выпадку, у зводцы пра іх не гаворыцца.
Каментары