Культура

Этна-хоп, арт-поп і панк па-беларуску. Падборка новай беларускай музыкі, якую варта дадаць у плэйліст

У плэйлісце кожнага беларуса павінна быць месца айчынным музыкам. Зрабілі падборку маладых і цікавых праектаў на любы густ.

Этна-хоп пад лозунгам «Гэта Беларусь, ёў»

Iva Sativa

У этна-хоп артысткі Iva Sativa апошні год вельмі плённы: ЕР, некалькі якасных кліпаў, перамога на Jager Music Awards-2021 у намінацыі People's Choice. 

Iva Sativa — гэта Яня Смаляга родам з Барысава, якая пачала музычныя эксперыменты больш за тры гады таму. Яна — жонка палітвязня Лявона Халатрана. У інтэрв’ю «Нашай Ніве» яна расказвала, што першыя месяцы пасля затрымання мужа ўвогуле не магла займацца музыкай, а потым творчасць стала для яе ратаваннем ад дурных думак.

Iva змешвае ў сваіх трэках фолк, рэп, электроншчыну — атрымліваецца вельмі свежа і запальна. Яе фірмовае «Гэта Беларусь, ёў» ужо стала крылатым выразам.

 

Старажытнаславянскія рытуалы пад біты індустрыйных мінскіх вуліц

Дуэт Dah

Этнічныя карані і жаночы вакал знойдзеце і ў песнях электра-панк праекта Dah. Пакуль у музыкаў выйшаў толькі EP «Biažy».

Удзельнікі дуэта Настасся і Яўген Зыковічы самі апісваюць свой дэбютны прадукт так: «Змрочны хіп-хоп у спалучэнні з эмбіентам і дарк-тэхна пагрузяць у атмасферу старажытнаславянскіх рытуалаў пад біты індустрыйных мінскіх вуліц».

  

Сумесь музыкі з тэатрам

Chornabrova

Яшчэ адна маладая спявачка, якая змешвае шмат жанраў, — Паліна Дабравольская, яна ж Chornabrova. Акрамя ўласна музыкі ў творчасці Паліны шмат тэатральнага, бо яна — акцёрка і рэжысёрка. Адзін з яе спектакляў зроблены па творы «Сарматыя» Марыі Мартысевіч. Паліна грае таксама ў беларуска-польскім праекце «1.8», прысвечаным беларускім палітвязням. Спектакль гэты паставіў вядомы рэжысёр Іван Вырыпаеў.

На дэбютным альбоме раім звярнуць увагу на сучасную перапрацоўку «Купалінкі».

Поп-арт, французская мова і «Мінсктранс»

Гурт Rap&Vogue

«Скандальна невядомы аўдыявізуальны поп-арт праект», — з іроніяй самі пра сябе пішуць удзельнікі Rap&Vogue. Гэта якасная электронная музыка, пад якую хочацца танчыць. Пярчынкі і незвычайнасці ёй дадае выкананне некаторых трэкаў па-французску.

Але ёсць тут месца і выключна беларускім знакам: чаго толькі варты трэк «Мінсктранс» — мікс з аб’яваў у транспарце і музычных знаходак.

 

Айчынны індзі-поп з жаночым вакалам

Спявачка LEAR

Беларускамоўная спявачка LEAR наноў звярнула на сябе ўвагу ў 2020 годзе: тады ў чэрвені выбухнула яе песня «На стомленых крылах» на словы Віталя Рыжкова.

З таго моманту Валерыя Суравіцкая не спыняецца і прасоўваецца па шляху індзі-попа. Літаральна ў маі ў яе выйшаў новы беларускамоўны трэк пра ўсёпаглынальнае каханне «Забяру боль».

 

Навучпоп савецкай хвалі

Гурт «Стажоры»

Калі вы прыхільнік сінці-попа і рэтрафутурызму, вам да «Стажораў». «Навучпоп»-бэнд з Мінска магічна міксуе электроніку і дадае туды савецкага лямпавага гучання.

Псіхадэлічны і паэтычны панк

Syndrom Samazvanca

Syndrom Samazvanca — гэта ўжо не першы музычны праект паэта і музыкі Уладзя Лянкевіча. Былі яшчэ вельмі моцныя «Tonqixod» и «luty sakavik».

Новы праект — з іншым гучаннем і эксперыментамі. Гэта ўжо такі псіхадэлічны панк. Але нязменным у праектах Лянкевіча застаецца паэтычная беларуская мова яго выказванняў.

 

Рамантыкі з мінскіх вуліц

Гурт «Бачу ўпершыню»

Яшчэ адзін музычны перазапуск ад музыкаў з досведам — праект Алеся Снега і Уладзіслава Лепяшынскага «Бачу ўпершыню». Поп-рокавая гісторыя, пад якую хочацца бегчы на прабежку ў парк і прачынацца з добрым настроем.

Свой кліп на песню «Менск вясной» музыкі прысвяцілі «тым, хто бачыць беларускую сталіцу толькі па фота і ў снах, і тым, хто ходзіць па вуліцах горада і бачыць яго вясновыя колеры». І Менск у ім сапраўды прыгажунчык. Зрэшты, як і заўсёды, нягледзячы на спробы пэўнай катэгорыі грамадзян адабраць у яго душу.

Працягвае гульню словаў з адсылкамі да «невядомасці» бадзёры, пацанскі поп-рок-гурт з Мінска з назвай «Апошні з Кастрычніцкай».

Гурт «Апошні з Кастрычніцкай»

Хлопцы выдалі свой дэбютны альбом «Я недзе гэта чуў» у маі, таму гэта суперсвежы матэрыял да праслухоўвання.

 

Бонус

Вокладка альбома праекта Psautika Europoje

Кніжку Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» не так даўно прызналі экстрэмісцкай, але гэта, здаецца, толькі дадало ёй папулярнасці: адразу захацелася прачытаць тым, хто гэтага не зрабіў. Хаця і раней кніга была на хвалі: Свабодны тэатр паставіў па рамане спектакль, а энтузіясты спецыяльна аб’ядналіся ў гурт Psautika Europoje, каб у якасці разавай акцыі запісаць альбом на бальбуце, штучнай мове з рамана Бахарэвіча.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Грошы, топ-мадэлі і абсурднасць капіталізму. Расказваем пра шведскі фільм, які перамог у Канах

Комік Ідрак Мірзалізадэ зладзіў свой першы беларускамоўны стэндап — пагутарылі з ім пра аншлаг на канцэрце, жарты падчас вайны і рускі свет

Каментары

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік Мінск — Гомель прыбыў на канцавую станцыю са спазненнем на чатыры з паловай гадзіны

У Мінску з'явіліся дзве новыя вуліцы. Вось якія назвы1

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»39

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →