Учора адбыліся ператрусы ў прадстаўнікоў прафсаюзнага руху. Некалькі чалавек былі затрыманыя.
Паводле звестак «Салідарнасці» на раніцу, не выходзяць на сувязь 15 чалавек: Яна Малаш, Віталь Чычмароў, Ганна Дусь, Аляксандр Бухвостаў, Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч, Дзмітрый Бародка, Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Мікалай Шарах, Ірына Бут-Гусаім, Міхаіл Громаў, Вадзім Пайвін, Юрый Белякоў, Ігар Комлік, Аляксандр Еўдакімчык.
Гэта лідары і актыў Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і Свабоднага прафсаюза металістаў, прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).
Учора ў офісах незалежных прафсаюзаў прайшлі ператрусы, лідары затрыманыя. У прыватнасці, вядома што Сяргей Антусевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Каментары