Ксёндз з Лынтупаў адбыў у ІЧУ шэсць сутак без суда, на яго склалі другі пратакол
Ксяндза Аляксандра Барана затрымалі 24 сакавіка за «пікетаванне» праз фатаграфіі са сцягам Украіны і бела-чырвона-белым сцягам у сацсетцы.
«Для мяне, як і для іншых хрысціян, бела-чырвона-белы сцяг — гэта знак Хрыста ўваскрослага, які нясе свет, — заявіў Баран. — А сцяг Украіны я размясціў, бо служыў там, у мяне засталіся сябры і сваякі ва Украіне, і такім чынам я хацеў паказаць, што памятаю пра іх і люблю».
Праз трое сутак, калі паводле закона ксяндза мусілі альбо судзіць, альбо вызваліць, склалі новы пратакол — за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Гэта дазволіла міліцыі пратрымаць яго яшчэ трое сутак.
Святар не прызнаў віны. Суд прызначаны на 4 красавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».
Каментары