Філосаф Уладзімір Мацкевіч пачаў у СІЗА сухую галадоўку. Агулам ён галадае з 4 лютага
Уладзімір Мацкевіч патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і хутчэй прызначылі дату суда. Мацкевіча затрымалі 4 жніўня. Яго вінавацяць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).
Уладзімір Мацкевіч пачаў галадоўку 4 лютага. Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе (за кратамі ён знаходзіцца больш за паўгода, з 4 жніўня), завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда.
Мацкевіча вінавацяць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).
Філосаф, прыступаючы да «звычайнай галадоўкі» 4 лютага, заявіў, што калі яго патрабаванні не будуць выкананыя, то з 15 лютага ён і пачне сухую галадоўку.
Міжнародная акадэмічная і інтэлектуальная супольнасць выказалась у падтрымку Уладзіміра Мацкевіча і яго патрабаванняў. Пад зваротам падпісаліся больш за 140 чалавек з усяго свету (Беларусь, Расія, ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Швецыя, Італія, Ізраіль, Польшча, Украіна, Швейцарыя, Літва, Славакія, Венгрыя, Чэхія і іншыя краіны).
Каментары