«Чарговая правакацыя ўладаў Беларусі». МЗС Украіны адказала на прэтэнзіі беларускага боку
Паводле версіі беларускага боку, украінскі беспілотнік 24 студзеня 2022 года незаконна перасёк дзяржаўную мяжу Беларусі. З гэтай нагоды ў Міністэрства замежных спраў Беларусі сёння быў выкліканы амбасадар Украіны Ігар Кізім. Украінскі бок катэгарычна адмаўляе інцыдэнт.
«На змену міфічным «тонам зброі» прыйшлі «беспілотнікі». Украіна не выкарыстоўвала БПЛА. Заклікаем Мінск не падыгрываць дэстабілізацыйным дзеянням Расіі. Спакой на мяжы Беларусі і Украіны ў інтарэсах усяго рэгіёна», — напісаў у Twitter спікер украінскага МЗС Алег Нікаленка.
У той жа час прапагандысцкія каналы апублікавалі фота беспілотніка, які нібыта заляцеў з Украіны 24 студзеня.
Беспілотнік, паводле звестак МЗС Беларусі, быў зафіксаваны ў паветранай прасторы нашай краіны дзесяць дзён таму.
«На аснове аналізу даных бартавой апаратуры дакладна ўстаноўлена, што ён быў запушчаны з тэрыторыі Украіны ў мэтах правядзення нелегальнай разведвальнай дзейнасці над ваенным палігонам «Брэсцкі», — заявілі ў МЗС.
МЗС заявіў пратэст з-за запуску ўкраінскага беспілотніка на тэрыторыю Беларусі.
Сёння ў Беларусь прыехаў міністр абароны Расіі Шойгу.
Каментары