Навука і тэхналогіі

Мікіта Мікада распавёў, што тэма дапамогі беларускім сілавікам для яго закрыта, як і тэма беларускага IT

Вартасць PandaDoc дасягнула 1 мільярда даляраў. Навіна аб тым, што стартап з беларускімі каранямі стаў «аднарогам», з'явілася пасля таго, як у Беларусі была закрытая крымінальная справа супраць супрацоўнікаў кампаніі. Адзін з заснавальнікаў кампаніі Мікіта Мікада, які жыве цяпер у ЗША, распавёў у інтэрв'ю DW аб адтоку IT-спецыялістаў з Беларусі і перспектывах сферы высокіх тэхналогій у Беларусі пры Лукашэнку.

— Шмат супрацоўнікаў эмігравала з Беларусі. Некаторыя з іх працавалі ў нашым офісе ў Мінску, хтосьці проста з'ехаў ва Украіну ці Польшчу пасля выбараў і цяпер прыходзіць да нас на працу. Уласна, мы і юрыдычную асобу ў Польшчы адкрылі толькі таму, што туды прыехала вельмі шмат беларускіх айцішнікаў. Ва ўкраінскім офісе ў нас больш за сто чалавек. Але колькі з іх беларусаў, я, калі шчыра, цяпер не скажу. Ёсць некаторая міграцыя людзей паміж Украінай, Польшчай і Партугаліяй, — адзначыў ён.

— Сітуацыя з талентамі ў Беларусі была такой: да мінулага года ў кампаніі накшталт PandaDoc прыходзілі не толькі беларусы, але і замежнікі — з Расіі, Украіны, Казахстана. Нам удавалася прывозіць людзей у Беларусь. А цяпер гэта немагчыма. Мы назіраем адток талентаў, — рэзюмаваў спецыяліст.

Аб тым, ці атрымалася знайсці новыя таленты дзякуючы праграме дапамогі сілавікам, Мікада сказаў:

— Не думаю. Усё ж такі гэта былі не звязаныя з бізнэсам рэчы. Мая ініцыятыва з кампаніяй не была звязаная наогул ніяк. Яна закрыта, і тэма закрыта.

— Калі ў Беларусі зменіцца сітуацыя, з радасцю будзем інвеставаць у рэгіён, але пакуль што я не бачу нейкіх перспектыў, — сказаў ён.

Чытайце таксама: 500 даляраў за тэрмінал і даступнасць нават у сельскіх рэгіёнах. Чым цікавы інтэрнэт ад Ілана Маска

Каментары

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі40

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →