Грамадства

Журналісту Андрэю Аляксандраву выставілі абвінавачванне ў здрадзе дзяржаве

Журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву 30 чэрвеня выстаўлена новае абвінавачанне — па ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Пра гэта паведаміў БелаПАН ягоны адвакат Антон Гашынскі. Такім чынам, Аляксандраву пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Раней Аляксандрава абвінавацілі па ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Максімальны тэрмін утрымання пад вартай па гэтым артыкуле — шэсць месяцаў. Ён заканчваецца 12 ліпеня.

Андрэй Валер'евіч Аляксандраў — беларускі журналіст і медыяменеджар. 

Ён быў затрыманы 12 студзеня 2021 г. супрацоўнікамі МУС. Разам з ім была затрыманая яго дзяўчына Ірына Злобіна, з якой ён разам жыве.

15 студзеня ў афіцыйным паведамленні намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Генадзь Казакевіч заявіў, што Аляксандраў і Злобіна былі затрыманыя «па падазрэнні ў фінансаванні пратэснай дзейнасці». Па ягоных словах, Аляксандраў і Злобіна са жніўня 2020 года займаліся фінансаваннем асобаў, якія бралі ўдзел у пратэстах у Мінску, у тым ліку шляхам аплаты штрафаў і кампенсаваннем сродкаў на ўтрыманне ў ЦІП і ІЧУ.»

Паводле паведамлення МУС, Аляксандраў з 22 жніўня па 9 лістапада аплаціў 250 штрафаў. Спісы і грошы на аплату штрафаў Аляксандраву перадаваў фонд BY Help.

Абодвух затрыманых змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Адтуль Аляксандрава перавялі ў СІЗА-1.

Каментары

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі39

Справу дваровых чатаў маглі прыдумаць самі сілавікі ў рамках «спецыяльнай выбарчай аперацыі»4

Што рабіць, калі ў кватэры халодна?

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →