Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі цягам месяца паказвае пяць сваіх спектакляў анлайн. Адзін з іх даступны да прагляду бясплатна, на чатыры трэба набыць квіток.
У адкрыты доступ выкладзена парадаксальная камедыя з двума акторамі «Сталіца Эраўнд», дзе два незнаёмцы заводзяць гутарку ў вагоне спыненага метро. Каб трапіць на пастаноўку, трэба прайсці па спасылцы на сайце.
Па квітках можна паглядзець адну з галоўных удач тэатра за апошнія гады — пластычны спектакль Яўгена Карняга «Бетон», а таксама гісторыю пра простага гісторыка і маладую спакусніцу «Адэль», драму пра цяжкі дыягназ «Белы анёл з чорнымі крыламі» ды пастаноўку мастацкага кіраўніка тэатра Аляксандра Гарцуева «Тры Жызэлі».
Анлайн-паказы працягнуцца да 16 сакавіка. У той жа час працуе рэальная сцэна тэатра.
-
У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»
-
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
-
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
Каментары