У Мінздароўі патлумачылі, навошта паставілі каля паліклінік у Заводскім раёне палаткі
Спецыяльныя палаткі з'явіліся сёння побач з усімі дарослымі і дзіцячымі паліклінікамі Заводскага раёна. У Мінздароўі тлумачаць, што рашэннем кіраўніка раёна пацыентам, якія прыходзяць для здачы тэсту на COVID-19 або кансультацыі ў так званыя «блокі для тых, хто мае тэмпературу», прапанавана не стаяць на вуліцы, а размясціцца ў такіх палатках.
Як паказаў досвед — асабліва неабходныя такія месцы чакання — у панядзелак і пятніцу, адзначае Мінздароўя.
Каментары