Інтэрнэт і СМІ1818

Хто такая Ксенія Лебедзева, якая асвятляе жаночыя маршы для БТ

Журналістку БТ Ксенію Лебедзеву многія пратэстоўцы бачылі на жаночых маршах. Бегае за натоўпам з мікрафонам, істэрычна спрачаецца з жанчынамі. У яе рэпартажах вы не пабачыце, як цягаюць жанчын за валасы і закідваюць іх у аўтазак, як мех з зернем. Затое пачуеце, што дамы самі не ведаюць, чаго хочуць, а пратэст зліваецца.

«Наша Ніва» даведалася больш пра асобу карэспандэнткі.

Фота Надзеі Бужан

 Жаночы партал і іслам

Ксенія родам з Магілёва. Завочна вучылася на журналіста і паралельна працавала карэспандэнткай на жаночым партале Velvet.by. Пісала пра моду, рабіла інтэрв’ю з селебрыці. Рэдактары партала кажуць, што тэксты былі не бліскучыя, даводзілася шмат правіць, затое Ксенія добра фатаграфавала.

На партале дзяўчына вяла свой блог — пад прозвішчам Альхмам. Гэта не псеўданім: Ксенія была замужам за замежнікам і вызнавала іслам.

«У 2010 годзе ў мяне быў непрыемны пераломны момант у жыцці. Я страціла падтрымку блізкіх, сутыкнулася з неразуменнем, а так званыя сябры кудысьці зніклі. Стала не тое, каб страшна, а з’явілася больш нявызначанасцяў, больш складанасцяў, ад якіх захацелася закрыцца.

У той момант змянілася сістэма каштоўнасцяў і стаўленне да сям’і, да жыцця.

Яшчэ ў школе мяне страшна захаплялі расказы нашай гістарычкі пра мусульман, я пачала больш чытаць пра іслам, камунікаваць з людзьмі гэтай рэлігіі. І ў нейкі момант зразумела, што мне гэта блізка.

На жаль, не магу пахваліцца тым, што я руплівая мусульманка, але мне камфортна ў гэтай рэлігіі»,

пісала журналістка ў сваім блогу.

Фота з блога на Velvet.by

Праз некалькі год яна развялася. Тлумачыла, што сама была ініцыятарам: не рызыкнула з’ехаць у абсалютна іншую краіну.

«Самым важным момантам было пачуць ад мужа «талак», что значыць «развод». Па мусульманскай традыцыі муж павінен вымавіць гэта тройчы, пасля чаго жанчына свабодная. Ну а потым ужо грамадзянскі суд і гэтак далей», — апісвала працэс Ксенія.

Па ўспамінах адной з калег, працу на партале дзяўчына лічыла часовай, бо марыла пра тэлебачанне. І гадоў пяць таму гэтая мара здзейснілася.

Шлях на тэлебачанні і здымкі ў купальніку

Выпускі Ксеніі на «Беларусь 1» былі на розныя тэмы. Пра новы рэйс у Палангу, Пастаўскі малочны завод, юбілей Ваўкавыска і тое, як не атруцціца кавуном. Выходзілі таксама вялікія спецрэпартажы пра арэндныя азёры і людзей, што засталіся жыць у чарнобыльскай зоне.

Скрыншот tvr.by

За кароткаметражны фільм «Вёска Дудзічы» (пра адзінокую бабулю з адселенай зоны) журналістка атрымала Гран-пры моладзевага конкурса дакументальнага кіно сацыяльнай скіраванасці «Еўразія.DOC: 4 хвіліны».

Летась Ксенія разам з калегамі (напрыклад, Палінай Шубай) знялася ў іміджавым роліку АТН. У купальніку плавала ў палонцы на надзіманым коле.

Фота tvr.by

Але палітычных сюжэтаў да выбараў не было заўважна (хіба толькі пра святочную атмасферу ў дзень парламенцкіх выбараў).

«Яна казала, што працуе ў сельгасрэдакцыі, бо ў палітычны аддзел не прабрацца. Там шмат плацяць, вельмі вялікая канкурэнцыя», — дзялілася знаёмая журналісткі.

Развагі пра боршч і працу ля станка

Ужо ў верасні Ксенія рыхтавала рэпартажы пра забастоўкі рабочых і жаночыя маршы. У кадры казала, што хоча паказаць розныя пункты гледжання. Але карцінку суправаджала з'едлівымі каментарамі.

«Ох ужо гэта падтрымка, дапамаглі б матэрыяльна, проста дапамаглі. Слова «проста» гучыць ад кожнага, напэўна, сапраўды стаяць проста, а працаваць ля станка — не», — кпіла яна з гараджан, якія прыйшлі выказаць салідарнасць з рабочымі МТЗ.

Скрыншот tvr.by

«Тэлеграм-каналы ім пісалі, што збор на плошчы Перамогі, але ў апошні момант зрабілі стаўку на Камароўку. Напэўна, боршч важнейшы,

— гэта ўжо Лебедзева каментуе апошні жаночы марш. — Не прайшло і дзвюх гадзін, як марш здзьмуўся. Напэўна, дзяўчаты згубілі каардынатара».

Журналістка працуе без камізэлькі і бярэ інтэрв’ю наўпрост пад вокнамі бусікаў, але міліцыя яе не чапае. БТ, зрэшты, пазнаюць і гараджане — адмаўляюцца размаўляць ці называюць дзяржкарэспандэнтаў замбіраванымі і прадажнымі.

Карэспандэнтка, дарэчы, была ў ліку запрошаных на інаўгурацыю Лукашэнкі 23 верасня.

Скрыншот АНТ

Былыя калегі кажуць, што Ксенія нядрэнны і дружалюбны чалавек. Але вельмі паддаецца ўплыву.

«Ёсць у яе рыса — імпульсіўнасць. Той, хто побач, на яе ўздзейнічае, і яна, не абдумаўшы, дзейнічае. У ёй няма ні злоснасці, ні прадуманасці».

Каментары18

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў даў прымірэнча-спакуслівае інтэрв'ю Карлсану10

Сёння даляр упаў на сем капеек да 3,4 рубля

На падтрымку дэпартаванага ў Беларусь экс-каліноўца Васіля Верамейчыка сабралі неабходную суму3

На трасе Мінск — Гродна заўважылі дзікіх коней ВІДЭА

Кіраўнік МЗС Польшчы: Я зачыню ўсе расійскія консульствы, калі Масква працягне дыверсіі5

Цэнтр Мінска сёння перакрыюць для ўсіх відаў транспарту — едзе Пуцін11

Кіраўніка крымінальнай міліцыі Клімавічаў арыштавалі за хабар. Пагражае да 15 гадоў10

Пара ажанілася з-за размеркавання. Суд прызнаў шлюб несапраўдным3

Трамп прызначыў «цара» па пытаннях штучнага інтэлекту і крыптавалют4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі33

Як жыве і чым займаецца Крысціна Моцная — меркаваная дачка Аляксандра Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →