Свет88

Непярэліўкі: у Францыі ўрад абвясціў пра рэквізіцыю масак у аптэчных сетак і вытворцаў

У той жа час у Італіі шпіталізуюць толькі 60% пацыентаў з каранавірусам, астатнія сядзяць па хатах.

У Мінску найбольш перасцергаюцца студэнты з краіны, якая найбольш пацярпела, — з Кітая. Фота Надзеі Бужан

Паўднёвая Карэя, Іран, Італія сталі галоўнымі агмянямі эпідэміі новага каранавіруса. Кітай запыніў эпідэмію, але якім коштам!

3 сакавіка Covid-19 працягвала паволі распаўсюджвацца па планеце. Расце і колькасць памерлых: гэта пераважна людзі старэйшага веку.

У Італіі колькасць выяўленых хворых перавысіла 2500. 79 з іх памерлі. 

У Іране зарэгістравалі больш за 2300 выпадкаў, 77 чалавек памерла.

У Карэі лічба заражаных перавысіла 5000, пры гэтым памерла толькі 34 чалавекі.

Затое ў ЗША паведамляюць пра 9 смяротных выпадкаў са 108 агулам адзначаных.

У Кітаі колькасць заражэнняў знізілася да найніжэйшага за паўтара месяца ўзроўню, але якім коштам! Краіна практычна на месяц спыніла прамысловасць і транспарт у многіх рэгіёнах.

Расце колькасць інфікаваных унутры Германіі (196) і Францыі (204).

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон паведаміў пра рэквізіцыю ўсіх запасаў медыцынскіх масак у аптэк і вытворцаў. 10 мільёнаў прафесійных масак ужо перададзены ва ўстановы аховы здароўя для раздачы, яшчэ 20 мільёнаў будуць дастаўлены па меры патрэбы. Акрамя таго, дзяржава праз паліклінікі раздасць 5 мільёнаў хірургічных масак пенсіянерам і людзям з клінічнымі хваробамі. Тым не менш, і ў Францыі гучаць нараканні на адсутнасць масак ва ўстановах аховы здароўя.

У той жа час каранцінныя захады, прынятыя ў краінах Еўрасаюза, не такія строгія, як у Беларусі. Гэтак, у Італіі толькі 60% пацыянтаў з выяўленым каранавірусам шпіталізаваныя. Усе, у каго лёгкія выпадкі, застаюцца дома. 2 з 18 інфікаваных у Каталоніі таксама застаюцца на каранціне дома. А ў Францыі пры выяўленні адзінага інфікаванага школьніка на каранцін распускаюць толькі яго клас. Тады як у Мінску цэлы Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт прыпыніў заняткі пасля выяўлення там адзінага студэнта-носьбіта.

У цэлым Сусветная арганізацыя аховы здароўя на сёння падае наступныя звесткі. Смяротнасць ад новага каранавіруса складае на сёння 3,4 % ад агульнай колькасці выяўленых выпадкаў. І гэта не пярэліўкі: у грыпу яна ў 30 разоў меншая. У той жа час новы вірус не такі заразны як грып, і каранцінныя меры паспяхова спыняюць.

Каментары8

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў1

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама ў Давосе7

ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння. Ізраіль абвясціў спыненне агню3

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам1

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

Вольга Лойка: На перамовах па Украіне ад Беларусі маглі б быць Лукашэнка і Бяляцкі25

Аляксей Протас стаў першай зоркай матча «Вашынгтона»1

Вучоныя адкрылі новы тып дыназаўра, падобнага да Т-Рэкса, які лічыўся страчаным3

Як Вашынгтон рыхтуецца да інаўгурацыі 47-га прэзідэнта ЗША ФОТА3

У ЗША перастаў працаваць TikTok2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў1

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →