Грамадства

Лістапад 2018. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ

«Наша Ніва» публікуе рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за лістапад 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, паводле Similarweb, за лістапад «Наша Ніва» мела 5, 5 мільёна праглядаў.

Дадзеныя іншых лічыльнікаў могуць адрознівацца, напрыклад, Google Analytics налічыў «НН» 7,1 мільёна праглядаў.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

Папярэднія месяцы мы не складалі падобныя спісы, бо сітуацыя на інтэрнэт-рынку Беларусі істотна змянілася праз уплыў сэрвісу Яндэкс.Дзэн. Расійская карпарацыя прыводзіла на беларускія сайты гіганцкую колькасць карыстальнікаў, часам «папулярнасць» рэсурса за месяц вырастала ў 3-4 разы без прынцыповых зменаў у рэжыме працы рэдакцыі.

Але галоўнае, што Яндэкс перадусім прыводзіў расійскіх чытачоў — з Масквы, Казані ці ўмоўнага Омска.

Анамальныя лічбы наведвальнасці пераварочвалі рэйтынг дагары нагамі, але не змянялі ўплыў СМІ на беларускі інфармацыйны парадак дня.

Цяпер доля трафіку з Яндэкс.Дзэна для большасці сайтаў істотна скарацілася, і сітуацыя нармалізавалася.

Цяпер мы разносім дадзеныя з Similarweb у пяць слупкоў. Што яны азначаюць?

Візіты (сеансы) улічваюць кожны ўваход на сайт кожнага карыстальніка. Калі ў лістападзе вы заходзілі на «НН» кожны дзень, сістэма мусіць падлічыць 30 візітаў.

Наступны слупок — прагляды старонак за візіт. Ён паказвае, колькі навінаў вы адкрываеце адна за адной. У «НН» гэты паказчык самы высокі з усіх медыя, якія трапілі ў рэйтынг.

Прагляды старонак — гэта перамножаны вынік візітаў і прагледжаных старонак за візіт. Па гэтым паказчыку мы і ранжыруем сайты.

Варта звяртаць увагу на долю адмоваў. Часам карыстальнік выпадкова трапляе на ўмоўны «Спутнік» па заманлівай спасылцы — напрыклад, з сацсетак ці з пошукавіка. Адкрывае на некалькі секунд матэрыял і, расчараваны, адразу сыходзіць. Фармальна візіт на сайт быў, але вартасць такога прагляду ніжэйшая, чым ад пастаяннага чытача. У «НН» гэты паказчык з найлепшых — 42%. На адваротным баку «Спутнік» і «СБ. Беларусь сёння» — 75% іх наведнікаў сыходзяць адразу.

Іншы важны паказчык — доля візітаў з Беларусі. Калі СМІ мае менш за палову візітаў з Беларусі, то ці варта лічыць яго беларускім? У наш рэйтынг такія медыя не трапілі. Гэта баранавіцкі «Інтэкс-Прэс», Куку.org, Ej.by, Interfax.by, а таксама сайты тэлеканалаў АНТ і СТБ

Для навіновага складніку Тут.бая і Анлайнера падрабязная статыстыка не прыводзіцца, бо яе няма ў агульным доступе. Лічба прагледжаных старонак у іх выпадку — сума прагледжаных старонак у кожным з падраздзелаў.

У рэйтынг уключаныя сайты, якія маюць больш за 1 мільён прагледжаных старонак за месяц.

Сродак масавай інфармацыі прагляды старонак візіты прагляды старонак за візіт доля адмоваў доля візітаў з Беларусі
1 Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша 96,56
2 Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі 37,78
3 Pressball.by / Прессбол 6,83 1,93 3,54 47% 73%
4 Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі 6,68 2,1 3,18 65% 74%
5 NN.by / Наша Ніва 5,50 1,51 3,64 42% 81%
6 Gazetaby.com / Салідарнасць 4,73 1,94 2,44 73% 52%
7 By.tribuna.com / Трыбуна 4,36 1,33 3,28 45% 86%
8 Belaruspartisan.by/ Белорусскій партізан 4,34 1,36 3,19 55% 79%
9 Belta.by / БелТА 3,86 1,82 2,12 60% 76%
10 S13.ru (Гродна) 3,47 1,19 2,92 44% 89%
11 Sputnik.by / Спутнік Беларусь 3,43 2,27 1,51 74% 54%
12 Belnovosti.by / Белорусскіе новості 2,90 1,88 1,54 77% 59%
13 Naviny.by / Навіны 2,78 1,27 2,19 73% 86%
14 Citydog.by 2,73 1,18 2,31 62% 76%
15 Udf.by 2,65 0,74 3,58 54% 83%
16 Virtualbrest.by / Віртуальный Брест 2,58 0,73 3,54 39% 95%
17 Gomel.today / Сільные Новості (Гомель) 2,55 0,89 2,87 57% 85%
18 Sb.by / СБ. Беларусь Сёння 2,48 1,34 1,85 75% 81%
19 Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія 1,72 0,78 2,2 53% 87%
20 Belsat.eu / Белсат 1,25 0,62 2,01 65% 60%
21 Svaboda.org / Радыё Свабода 1,04 0,47 2,22 59% 75%

Каментары

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў7

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў7

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →