У Магілёве на лесвіцы, якая вядзе да гарадскога пляжу ў Падніколлі, з'явіўся арнамент.
Аўтары праекта вырашылі дадаць нацыянальнага каларыту ў гарадскую прастору. Работа над малюнкам працягвалася больш за месяц праз умовы надвор'я і іншыя складанасці.
Над малюнкам працавалі Вольга Раманенка і Марыя Сапёрава, дапамагалі ім шматлікія валанцёры.
Яны выкарысталі больш за 20 літраў фарбы, якую далі партнёры праекта.
Каментары