Навука і тэхналогіі55

Раскрыты сакрэт глінянай шыльды ўзростам 3700 гадоў

Аўстралійскія даследчыкі разгадалі прызначэнне вавілонскай глінянай шыльды ўзростам 3700 гадоў. З даследавання навукоўцаў, апублікаванага ў часопісе Historia Mathematica, вынікае, што артэфакт прадстаўляе сабой найстарэйшую і найбольш дакладную трыганаметрычную табліцу, якую вавілонскія матэматыкі маглі выкарыстоўваць для разлікаў пры будаўніцтве. Гэта, дарэчы, даказвае тое, што першымі трыганаметрыю вывучылі не грэкі, як гэта лічылася раней, а жыхары Вавілона 

Шыльду, якая цяпер знаходзіцца ў Бібліятэцы рэдкіх кніг і рукапісаў Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку, знайшоў у пачатку 1900-х на тэрыторыі сучаснага паўднёвага Ірака археолаг Эдгар Бэнкс.

Клінапіс на таблічцы згрупаваны ў чатыры слупкі і пятнаццаць радкоў. Меркавалася, што яе выкарыстоўваў настаўнік для таго, каб правяраць рашэнні квадратычным раўнанняў, але навукоўцы абверглі гэтую гіпотэзу. У таблічцы Plimpton 322 апісаныя прастакутныя трыкутнікі, прычым у гэтым апісанні выкарыстоўваліся не вуглы або акружнасці, а суадносіны бакоў.

Гліняная табліца з розных бакоў

Гэтая табліца дазваляе па дзвюх вядомых даўжынях бакоў трохвугольніка даведацца пра даўжыню трэцяга.

Самы вядомы прыклад, які ўсе помняць са школы — «піфагораў» трохкутнік з даўжынямі бакоў 3, 4 і 5. Калі ведаеш, што гэта простакутны трохвугольнік, і два ягоныя бакі раўняюцца 3 і 5, то гэта значыць, што трэці мае даўжыню 4. 

Значэнні ж на вавілонскай таблічцы пачынаюцца з тройкі 119, 120 і 169. Гэта дазволіла даследчыкам пагадзіцца з папярэднімі даследаваннямі, паводле якіх першапачаткова на ёй было шэсць слупкоў, а шэрагаў павінна было быць 38.

Каментары5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

Байдэн памілаваў дзвюх індычак перад Днём падзякі4

Начальнік Генштаба Беларусі назваў запуск «Арэшніка» па Дняпры жэстам добрай волі40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў

Галоўнае
Усе навіны →