Пра фільм «Цёмны рыцар», які йдзе ў менскіх кінатэатрах, піша ў сваім блогу Андрэй Расінскі.
Пра фільм «Цёмны рыцар», які йдзе ў менскіх кінатэатрах, піша ў сваім блогу Андрэй Расінскі.
Апошнія прыгоды Бэтмэна – гэта ўжо ня комікс. Гэта
вытворчы “сацрэалістычны” фільм пра цяжкія будні крымінальнага вышуку, эканамічныя гешэфты міжнароднай мафіі і палітычныя інтрыгі.Супэрмэн-кажан ня столькі змагаецца, колькі стомлена ўдзельнічае ў перасьледзе – і заўжды спазьняецца.
Коміксавыя пэрсанажы набылі плоць рэальных людзей, паабрасталі сацыяльнымі сувязямі, прыдбалі новыя іміджы – і сталі разгубленымі героямі дэпрэсіўнага гангстэрскага кіно.
З рэалістычных канонаў выбіваецца галоўны адмоўны пэрсанаж – Джокер. У перадсьмяротным выкананьні Гіта Лэджэра. Гратэскна-вусьцішны, брыдкі і канвульсіўны блазан.
Гэта герой навінаў і тэрарыст, які праз ТВ прыходзіць да кожнага ў дом.Папярэднікам Лэджэра ў ролі Джокера быў Джэк Нікалсан у фільме 20-гадовай даўніны. Але сучасны Джокер – дакумэнтальна-вусьцішны.
Змрочны рэалізм новага Бэтмэна выклікаў нечуваны энтузіязм міжнароднай аўдыторыі. На найбуйнешым кінасайце стужка заняла трэцяе месца па папулярнасьці.
Але колішні фантазійны Бэтмэн Ціма Бёртана быў куды сьвятлейшы – і куды праўдзівейшы.
Цёмны рыцар (The Dark Knight)
ЗША, 2008, каляровы, 152 хв.
Рэжысэр: Крыстафэр Нолан
Ролі выконваюць: Крысьціян Бэйл, Гіт Лэджэр, Аарон Экхарт, Майкл Кейн, Гары Олдмэн, Морган Фрымэн, Мэгі Джыленгал
Жанр: Комікс-баявік, гангстэрская драма
Адзнака: 6 (з 10)
Каментары