Гомельская міліцыя шукае групу падлеткаў, якія скруцілі камеру відэаназірання. Перад гэтым адзін з малалетніх хуліганаў дэманстраваў свой аголены зад перад камерай.
Відэа здарэння апублікаванае ў акаўнце гомельскага УУС у інтэрнэце. На самым пачатку роліка відаць, што пад камерай назірання сабралася група з пяці падлеткаў. Адзін з іх пры гэтым намотваў на руку баксёрскія бінты, другі паказваў свой азадак, а трэці ўскараскаўся па сцяне і пачаў адрываць камеру ад мацавання.
Інцыдэнт здарыўся ля будынка банка па вуліцы Макаёнка ў Гомелі.
Каментары