Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава і нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален афіцыйна зарэгістравалі адносіны.
«Які цудоўны дзень», — падпісаў гэты здымак нарвежац.
* * *
Б'ёрндален і Домрачава асабіста пазнаёміліся падчас Алімпіяды-2010 у Ванкуверы. «Оле Эйнар тады падышоў павіншаваць мяне з бронзай. Гэта адразу пасля таго, як сам заняў другое месца ў індывідуальнай гонцы. Я была літаральна шакаваная. Сам Б'ёрндален, вау!» — узгадвала Дар’я.
Чуткі пра раман біятланістаў упершыню з’явіліся ўлетку 2012 года. У той час Б’ёрндален яшчэ быў у шлюбе. Ягонай першай абранніцай таксама была біятланістка. Наталі Сантэр мела італьянскае і бельгійскае грамадзянства. За кар’еру яна перамагла ў трох гонках на этапах Кубка свету.
З нарвежцам яна сустракалася з 1998 года, але адносіны былі афіцыйна зарэгістраваныя толькі праз восем гадоў. Сантэр і Б’ёрндален выглядалі дасканалай парай, разам бавілі час падчас экстрэмальнага адпачынку. Дзяцей у шлюбе не было, і развод прайшоў без скандалаў. «Мы павінны прызнаць, што наша жаданне правесці доўгае сумеснае жыццё не ажыццявілася. Наперадзе нас чакае асобнае жыццё», — прагучала ў заяве нарвежца і італьянкі ў канцы 2012 года.
-
Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена
-
Дэпіляцыя інтымнай зоны больш не ў модзе, папулярная валасатасць. Гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў
-
Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра
Каментары