5 (5). Андрэй Кабякоў
Прэм’ер-міністр.
Падчас леташніх дыскусій, якія датычыліся эканамічнага развіцця краіны, Кабякоў, тагачасны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, трымаўся нейтралітэту. Ён падтрымліваў урадоўцаў, якія патрабавалі танных крэдытаў, але і не пярэчыў памочніку Лукашэнкі Кірылу Рудаму, які заклікаў да лібералізацыі.
У выніку Кабякоў застаўся ў белым. Менавіта яго Лукашэнка прэзентаваў як «новы твар» на пасадзе прэм’ер-міністра.
Галоўная перавага фармальна другой асобы краіны — месца нараджэння. Кабякоў паходзіць з Масквы, а значыцца, нават тэарэтычна не можа пайсці ў прэзідэнты.
Цытата
«Расія — не проста краіна, гэта — Радзіма».
Снежань 2011
Аб’ектыўка
Нарадзіўся ў 1960 у Маскве. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1983), Наргас (1991). Працаваў на заводзе «Дыяпраектар» (1985–1995). Намеснік начальніка Службы дзяржкантролю (1995–1998). Старшыня КДК (1998–2000). Віцэ-прэм’ер (2000–2002, 2003–2008). Міністр эканомікі (2002–2003). Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2008–2010). Пасол Беларусі ў Расіі (2011–2012). Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта (2012–2014), прэм’ер-міністр (ад 2014).
* * *
Чытайце таксама:
Пяць фактаў пра Андрэя Кабякова
* * *
1. Аляксандр Лукашэнка |
2. Валерый Вакульчык |
3. Аляксандр Косінец |
4. Віктар Лукашэнка |
5. Андрэй Кабякоў |
6. Уладзімір Макей |
7. Ігар Шуневіч |
8. Павел Калаўр |
9. Уладзімір Сямашка |
10. Віктар Шэйман |
Каментары