У спісе трое сенатараў, але ніводнага міністра ці дэпутата.
Інтэрнэт-выданне «Ежедневнік» апублікавала поўную версію рэйтынга 200 самых паспяховых і уплывовых беларускіх бізнэсмэнаў.
Імёны першай дзясяткі былі названыя тыдзень таму, хто ж стаіць у спісе ўслед за імі?
Прыводзім вашай увазе спіс першых 50 бізнэсмэнаў і назву іх асноўных кампаній. Большасць з гэтых людзей — мільянеры, імёны якіх добра вядомыя беларусам.
1. Юрый Чыж – «Трайпл»
2. Аляксандр Шакуцін – «Амкадор» (сенатар)
3. Віталь Арбузаў – Fenox
4. Павел Тапузідзіс – «Тытунь-Інвест», «Карона»
5. Аляксандр Машэнскі – «Савушкаў прадукт», «Санта Брэмар»
6. Яўген Баскін – «Сервалюкс»
7. Сяргей Літвін – «Еўраопт»
8. Аркадзь Добкін – EPAM Systems
9. Анатоль Тарнаўскі – «Юнівест-М»
10. Валянцін Байко – «Контэ-СПА»
11. Аляксей Жукаў – «Алютэх»
12. Уладзімір Пефціеў – «Белтэхэкспарт»
13. Віктар Кіслы – Wargaming
14. Аляксей Ваганаў – «Лада ОМС», Восьмы канал
15. Мікалай Мартынаў – «Марка» (сенатар)
16. Сяргей Савіцкі – «Атлант М»
17. Уладзімір Александровіч – «Ітэра-Бел»
18. Уладзімір Васілька – «Еўраопт»
19. Уладзімір Япрынцаў – «Трайпл»
20. Мікалай Варабей – «Інтэрсервіс», «Амкадор»
21. Яўген Шыгалаў – ГЦ «Ждановічы»
22. Алег Хусаенаў – «Зубр Капітал», «Атлант М»
23. Сяргей Касцевіч – ASBIS Enterprises Ltd.
24. Валерый Шумскі – «Юкола»
25. Сяргей Барок – «Бульбаш»
26. Андрэй Паўлоўскі – «Біяком» (сенатар)
27. Андрэй Балабін – «Пяты элемент»
28. Юрый Авяр’янаў – Аўтарынак «Малінаўка»
29. Валерый Азаматаў – RBS Scals Group
30. Віктар Шаўцоў – «Трастбанк»
31. Упендра Махата – «Амкадор»
32. Анатоль Капскі – БАТЭ
33. Аркадзь Ізраілевіч – ІВ
34. Сяргей Касцючэнка – «Прыёр-Банк»
35. Артур Зубарык – «Сыравінныя рэсурсы»
36. Аляксандр Мураўёў – ATEC
37. Сяргей Леўцееў – IBA Group
38. Ігар Чарняўскі – HTC
39. Віталь Ніс – «Фруктэст»
40. Аляксандр Цэнцер – А-100
41. Аляксандр Садавы – Аршанскі авіярамонтны завод
42. Віктар Пятровіч – «Тытунь-Інвест»
43. Аляксандр Хіневіч – СК «Фелікс»
44. Леанід Мядзведзь – «Ска-Банк» (Смаленск)
45. Ігар Анішчанка – «Белцяжмаш»
46. Юрый Суманееў – «Белвест»
47. Віктар Пракапеня – Інвестыцыйны фонд
48. Уладзімір Лапанік – «Файбертэк», Tsyn Group International
49. Дзмітрый Сабалеўскі – Glassbel
50. Уладзімір Лахцянкоў – SIS Group International
51. Алма Яўнцемене – «Суседзі»
52. Сяргей Усаў – «Мебесон»
53. Васіль Смятанін – «Джэнці»
54. Леанід Томчын – «ФарммалкетПлюс»
55. Дзмітрый Пахомаў – Alcopack
56. Дзмітрый Скаромнік – «Інтэрфармакс»
57. Вячаслаў Доўнар – «БІТ-Юніон»
58. Юрый Марковіч – OBK Group Holding
59. Аляксандр Яцук – «Віталюр»
60. Андрэй Бахіраў – SaM Solutions
61. Аркадзь Сяргееў – «ПарфюмаБытХім»
62. Сяргей Ткачук –«Рублёўскі»
63. Аляксей Лойка –«Тыбетрэй»
64. Іван Буракоўскі – НІІ ПКД
65. Ігар Субоцін – ПМІ Груп
66. Валянцін Буйкевіч – «Уніфлекс»
67. Кшыштаф Міхал Стэмпень – «Інкафуд»
68. Сяргей Левін – «Сонца» (парашок «Мара»)
69. Святлана Мірановіч – ІМО
70. Дзмітрый Дзічкоўскі – Мілавіца
71. Міхаіл Супрановіч – БелГазАўтаСервіс
72. Сяргей Гвардзейцаў – Ітранзішэн
73. Барыс Меднік – Бі энд Бі іншурэнс
74. Дзмітрый Розум – AB Group
75. Іван Беразоўскі – НП-Сервіс
76. Канстанцін Шавель – Шатэ-М плюс
77. Андрэй Мілевіч – Белагра
78. Уладзімір Васілёнак – Dream Makers
79. Павел Белы – «Тапас»
80. Юрый Зісер – Tut.by
81. Міхаіл Пракаповіч – ГЦ «Ждановічы»
82. Віктар Цярэшчанка – Беліта, Вітэкс
83. Леанід Лознер – EPAM Systems
84. Георгій Рагазінскі – Рублёўскі
85. Валерый Яляеў – Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорта
86. Алег Бараноўскі – «Гіпа»
87. Рэйман Веніямінаў – «Веста» (крамы)
88. Уладзімір Меляшкевіч – «Веста» (гатэль)
89. Юрый Войніч – Белатра
90. Уладзімір Зухавіцкі – ЗОВ-мэбля
91. Уладзімір Адамовіч – Комфарм
92. Анатоль Статкевіч-Чабаганаў – Статкевіч-спецадзенне
93. Андрэй Шчаброў – Белфарм
94. Віктар Блажукевіч – M&M
95. Сяргей Кульгавы – Тувія
96. Яраслаў Буяльскі – ПМІ Груп
97. Уладзімір Гурыновіч – Джэнці
98. Таццяна Крапчук – Эмір Мотарс
99. Сяргей Шакуцін – Іскамед
100. Віталь Васілевіч – Belwooddors
* * *
Звернем увагу на некалькі цікавых персон за межамі 50 найлепшых. Самая паспяховая бізнэс-вумен Алма Яўнцэмене («Суседзі», «Васількі», «Фрутімпарт») аказалася на 51-м месцы.
На 68-м - заснавальнік «беларускамоўнага» пральнага парашку Сяргей Левін.
Суседзі ў рэйтынгу (79 і 80 месцы) — хакеіст прэзідэнцкай зборнай Павел Белы і ягоная будаўнічая кампанія «Тапас», а таксама заснавальнік Tut.by Юрый Зісер.
92-і — пісьменнік Анатоль Статкевіч-Чабаганаў, лаўрэат прэміі за духоўнае адраджэнне. Грошы яму прынёс продаж спецвопраткі.
На мяжы першай сотні зводны брат Аляксандра Шакуціна. Сяргей кіруе сеткай аптэк.
На 105-е месца апусціўся Сяргей Каранько, старшыня рады праўлення буйнога забудоўшчыка «Арэса-Сэрвіс».
У канцы спіса вядомых імёнаў усё менш. Напрыклад, бацька тэнісіста Максіма Мірнага на 176-м месцы.
Каментары