Трагікамэдыя Вудзі Алэна й псыхалягічная драма Майка Фігіса.
На тэлеэкране трагікамэдыя Вудзі Алэна й псыхалягічная драма Майка Фігіса.
СТВ, 20.30 (паўтор 1 верасьня 02.30)
АНТ, 23.30
Герой фільму адпраўляецца ў Н’ю-Ёрк, каб наведаць старога сябра, які памірае ад СНІДу. У падарожніка дома жонка й дзеці, але ў аэрапорце герой спазьняецца й знаёміцца зь пекнай жанчынай (Настасься Кінскі). Новыя знаёмыя слухаюць клясычную музыку, вячэраюць разам, герой абараняе жанчыну ад рабаўнікоў – і яны праводзяць разам адну ноч.
Дома сямейнае жыцьцё ў героя разладзіцца – і праз год ён ізноў сустрэне сваю выпадковую палюбоўніцу. Жарсьць выбухне з новай сілай, але ў каханьня ёсьць таямніцы, якіх ніхто не чакаў…
Каментары