Камандзір Віктара і Дзмітрыя Лукашэнкі ў часе іх вайсковай службы. Доўгі час Рачкоўскі ўзначальваў Асобную службу актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) — пагранічны спецназ.Потым ён быў начальнікам будучага старшыні КДБ Вадзіма Зайцава.
Рачкоўскі — усмешлівы чалавек і пагранцоў прымушаў усміхацца пры працы з людзьмі. Увогуле, працу памежнага камітэта ён «еўрапеізаваў». Але менавіта яму давялося стаць «ахвярным казлом» за шведскі самалёт.
У Рачкоўскага рэдкасна вялікая сям’я — аж пяцёра дзяцей.
***
Цытата: «Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе».
З выступу ў палаце прадстаўнікоў, красавік 2010.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1968 у Смаргоні. Скончыў Рыжскую вышэйшую вайскова¬палітычную вучэльню (1990), курсы Інстытута нацыянальнай бяспекі (1996), БДЭУ (2001). У 2007—2012 — кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта. Генерал¬маёр.
***
Пяць фактаў пра памежніка Ігара Рачкоўскага: бліскучая кар'ера і выпадковае падзенне
Каментары